Грамадства

ГУБАЗіК: Падпіска на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы цягне адміністрацыйную адказнасць. Адвакаты рашуча пярэчаць

У сваім тэлеграм-канале ГУБАЗіК нагадаў спіс 40 тэлеграм-экстрэмістаў. І дадаў: падпіска на каналы і чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі, цягне адміністрацыйную адказнасць. Атрымліваецца, людзей ужо можна караць проста за тое, што яны чытаюць не тыя тэлеграм-каналы? «Наша Ніва» папрасіла адвакатаў пракаментаваць гэтае папярэджанне ад сілавікоў.

Адвакат Антон Гашынскі тлумачыць:

«Адказнасць за дзеянні ў дачыненні да інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прадугледжана адміністрацыйным заканадаўствам, а менавіта ч. 2 арт. 19.11 КаАП (для фізічных асоб — штраф да 20 базавых велічынь, для ІП — ад 20 да 50 базавых велічынь, для юрыдычных асоб — ад 50 да 200 базавых велічынь). Разам з тым правапарушэннем лічацца распаўсюд такой прадукцыі, а таксама яе выраб, захоўванне і перавозка з мэтай яе распаўсюду.

Адпаведна, за падпіску на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы можна пакараць, толькі калі будзе даказана, што асоба перадала іншаму прадукцыю, якую публікуюць гэтыя каналы, альбо мела намер яе каму-небудзь перадаць».

Адвакат Марына Юдзенка (адвакацкае бюро «Брагінец і Партнёры») таксама адзначыла: важная наяўнасць мэты распаўсюду забароненай інфармацыі.

«Артыкул 19.11 КаАП утрымлівае вычарпальны пералік дзеянняў з інфармацыйнай прадукцыяй, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія цягнуць адміністрацыйную адказнасць, — каментуе Марына Юдзенка. — 

Тым, што цягне адміністрацыйную адказнасць, з'яўляецца не само па сабе захоўванне інфармацыйнай прадукцыі. Супрацьпраўным з'яўляецца менавіта захоўванне з мэтай распаўсюду.

Пад распаўсюджваннем варта разумець перасылку, рэпост, іншыя спосабы давядзення да ведама хоць бы адной асобы незалежна ад спосабу. Наяўнасць названай мэты абавязковая для таго, каб канстатаваць наяўнасць складу адміністрацыйнага правапарушэння».

Адвакат Андрэй Мачалаў выказаўся коратка:

«Гэта немагчыма па законе. Глядзіце 19.11 КаАП. Падпіска — гэта яшчэ не значыць распаўсюд».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць