Свет

«Злачынствы супраць чалавечнасці». Дзесяць беларусаў звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Германіі з заявай на Лукашэнку

Нямецкія адвакаты ад імя дзесяці беларусаў звярнуліся ў Федэральную пракуратуру Нямеччыны, заявіўшы аб учыненні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасці, піша DW.

Паводле інфармацыі нямецкага агенцтва dpa, чатыры нямецкія адвакаты звярнуліся ў Федэральную пракуратуру ў Карлсруэ ў сувязі з ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных жыхароў Беларусі на фоне мірных пратэстаў, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.

Ад імя пацярпелых ад катаванняў беларусаў яны заявілі ў пракуратуру аб злачынствах супраць чалавечнасці.

Адвакаты падкрэслілі, што ў Беларусі ні Лукашэнку, ні супрацоўнікам яго сілавых ведамстваў не пагражаюць прававыя наступствы празмернага прымянення сілы і катаванняў затрыманых грамадзян. У сувязі з гэтым яны заклікалі Нямеччыну правесці незалежнае расследаванне такіх злачынстваў. Пры гэтым адвакаты спаслаліся на так званую ўніверсальную юрысдыкцыю, якая прадугледжвае магчымасць прыцягнення да крымінальнай адказнасці за злачынствы, забароненыя міжнародным правам і здзейсненыя ў іншых дзяржавах.

«Нашы кліенты чакаюць, што Нямеччына і ў выпадку Беларусі абвесціць сябе прыхільніцай абароны ўніверсальных правоў чалавека», — заявілі ў інтэрв'ю dpa юрысты, якія прадстаўляюць інтарэсы дзесяці жыхароў Беларусі.

Па словах юрыстаў, іх кліенты паскардзіліся на цялесныя катаванні, катаванні пазбаўленнем ежы і сну, абразы і знявагі, з прычыны чаго здароўю ўсіх іх была нанесеная сур'ёзная шкода. У прыватнасці, яны паведамілі пра тое, што ім даводзілася на працягу многіх гадзін стаяць на каленях са звязанымі рукамі. «У цэлым дзеянні ўладаў можна назваць толькі зверскімі», —адзначылі адвакаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс13

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

Амерыканец, які атрымаў прытулак у Беларусі, вярнуўся ў ЗША11

Што гарыць на базе Балтфлоту ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ6

Цнянскае вадасховішча стала дзіўнага колеру. Што здарылася?8

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Лакалізавана месца падзення беспілотніка ў Слуцку2

Былога кіраўніка Беларускага цэнтра акрэдытацыі асудзілі па справе Гаюна7

Кемлівы беларус, які 23 гады пражыў у Чэхіі нелегальна, успомніў пра сваю палітычную актыўнасць, калі яго спыніла паліцыя11

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс13

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць