Свет

Брытанія накіроўвае флот да вострава Джэрсі, каб абараніць ад французскай блакады

Брытанія накіравала да выспы Джэрсі ў праліве Ла-Манш вайсковы карабель HMS Severn з-за спрэчкі з Францыяй аб правах на рыбацтва і магчымай блакады вострава французскімі рыбакамі, піша ВВС.

Спрэчка ўзнікла з-за новых ліцэнзій на вылоўліванне рыбы, якія ўлады вострава ўводзяць у гэтай акваторыі пасля выхаду Брытаніі з Еўрасаюза.

Джэрсі — адзін з Нармандскіх астравоў плошчай 118 кв. км недалёка ад узбярэжжа Нармандыі. Фармальна ён не ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі, але тут дзейнічае брытанская юрысдыкцыя («кароннае валоданне»).

У той жа час Францыя забяспечвае амаль усе патрэбы Джэрсі ў электрычнасці і цяпер пагражае адключыць востраў ад электразабеспячэння.

Французскія рыбакі лічаць ўвядзенне новых ліцэнзій несправядлівым і пагражаюць заблакаваць Сэнт-Геліер — ключавы порт на востраве.

Брытанскія ўлады вырашылі даслаць у гэты раён вартавы карабель HMS Severn, каб «назіраць за сітуацыяй».

Таксама ў брытанскім Міністэрстве абароны анансавалі, што да яго неўзабаве далучыцца яшчэ адзін ваенны карабель падобнага класу HMS Tamar.

Напярэдадні брытанскі прэм'ер-міністр Борыс Джонсан выказаў «непахісную падтрымку» Джэрсі, размешчанага за 22 км ад Францыі. Ён дадаў, што «любая блакада» будзе «абсалютна неапраўданай».

А кіраўнік рыбацкай галіны Нармандыі Дзімітры Рагоф запэўніў, што французскія рыбакі на самай справе не будуць блакаваць порт і ўвечары вернуцца ў Францыю, перадае AFP.

У той жа час яны плануюць правесці мірны пратэст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць