Грамадства

Лідар незалежнага прафсаюза «Белшыны» асуджаны на паўтары года хатняй хіміі

У судзе Бабруйскага раёна 18 мая вынесены прысуд па крымінальнай справе старшыні бабруйскай філіі Беларускага незалежнага прафсаюза Сяргея Гурло. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, піша spring96.org.

Фота з сацыяльных сетак

Мужчыну абвінавачвалі у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады).

Нібыта ён у каментарах у сацыяльных сетках негатыўна выказаўся аб супрацоўніку УУС Бабруйскага гарвыканкама і амапаўца. Да суда мужчына быў пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.

Пасля 10 жніўня 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Сёння ў судзе быў агучаны прысуд: паўтары года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія).

Сяргей Гурло таксама павінен выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры дзвюх тысяч рублёў.

Пасля суда прафсаюзны актывіст паведаміў, што сваёй віны не прызнае.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні42

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць