Грамадства

«Сайт мае непасрэдны палітычны характар». Дзяўчыне далі 15 сутак за салідарнасць з Tut.by

26-гадовая Таццяна Нямкевіч 20 траўня вырашыла выказаць сваю салідарнасць з рэдакцыяй Tut.by, але не паспела — дзяўчыну затрымалі. Згодна з пратаколам, Нямкевіч 20 мая ў Асмолаўцы ўзяла ўдзел у пікетаванні, трымаючы плакат у руках, паведамляюць праваабаронцы.

Справу па арт. 24.23 КаАП 21 траўня разглядзела суддзя Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

Па словах дзяўчыны, у момант затрымання яна размаўляла па тэлефоне, а яе плакат ляжаў у пакеце. Таццяна выказала здагадку, што пакет прасвечваўся, таму супрацоўнікі міліцыі змаглі заўважыць яркія літары. Яна патлумачыла, што плакат намалявала сама, каб падтрымаць затрыманых супрацоўнікаў рэдакцыі.

Міліцыянт, які з'явіўся на суд у якасці сведкі, сцвярджаў, што ў «непасрэднай блізкасці» назіраў, як тры чалавекі стаялі з плакатам «TUT Асмалоўка».

Дыялог адваката з міліцыянтам:

— Вы сказалі, што Нямкевіч выказвала свае палітычныя настроі, а што тут палітычнага?

— Сайт Tut.by мае непасрэдны палітычны характар.

— Наколькі я ведаю, супрацоўнікі Tut.by былі затрыманыя не па палітычных справах.

— Я ж вам сказаў, Tut.by мае палітычны характар у Рэспублікі Беларусь.

Вынік — 15 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць