Усяго патроху66

Баранавіцкі Мянцюк гадзіну ганяў супрацоўніка ДАІ па горадзе

І абышоўся штрафам у 2 мільёны рублёў.

Гэта гісторыя, падобная да сюжэту крымінальнага серыяла, адбылася ў Паўночным пасёлку Баранавічаў раніцай 21 чэрвеня.

Інспектар дарожна‑патрульнай службы ДАІ Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Юры Скапец расказаў, што аўтамабіль «Опель‑Вектра» зацікавіў яго сваім рухам — аўтамабіль «віхляў» з боку ў бок.

Інспектар загадаў спыніцца. Аднак кіроўца не толькі не прытармазіў, але наадварот націснуў на газ.

Юры Скапец кінуўся на сваім аўтамабілі ў пагоню. Парушальнік ляцеў на вялікай хуткасці (паводле Ю. Скапца, на асобных участках яна сягала 140 км/г). Прычым ні маячкі, ні патрабаванне спыніцца па гукаўзмацняльніку на парушальніка не дзейнічалі.

Наадварот кіроўца «Опеля» (у салоне былі яшчэ два яго сябрукі) нібы гуляўся з інспектарам.

Ён некалькі разоў прытармажваў, чакаў, покуль Ю. Скапец наблізіцца да яго машыны, -- а потым ціснуў на газ.

Пагоня доўжылася па вуліцах гораду недзе з гадзіну. Урэшце знясіліўшыся інспектар папрасіў калег аб дапамозе, прыйшлі на дапамогу супрацоўнікі мясцовага дэпартамента аховы.

На шляху машынаў не раз трапляліся пешаходы, раварысты, якія, паводле супрацоўніка дэпартамента аховы Аляксандра Макарэвіча, пабачыўшы аўтамабіль мясцовага Менцюка адскоквалі ў бок, каб, крый божа, не трапіць пад колы.

Ад большай колькасці народу і магчымай трагедыі выратавала тое, што была раніца (9 гадзін) выходнага дня.

На адным з паваротаў машыну парушальніка занесла і выкінула ў кювет. Юры Скапец першы падбег да машыны і праз акенца кіроўцы паспрабаваў выцягнуць ключ запальвання. Аляксандр Макарэвіч набліжаўся з правага боку.

У гэты момант парушальнік газануў, і аўтамабіль пачаў паскарацца. Юрыя Скапца такім чынам працягнула некалькі сот метраў.

Ад трагедыі выратавалі стрэлы па колах супрацоўніка дэпартамента аховы Аляксандра Макарэвіча. Праехаўшы яшчэ дзвесці метраў, «Опель» урэшце спыніўся.

Парушальнікам аказаўся 35‑гадовы жыхар Баранавічаў, які быў у стане алкагольнага ап’янення. Яго два сябрукі таксама былі нецвярозыя. Цікава, што кіроўцу пазбавілі ў 2007 г. правоў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Яшчэ больш цікава стала на наступны дзень. Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес пастанову ад прыцягненні затрыманых да адміністрацыйнай адказнасці.

Кіроўцу давядзецца заплаціць штраф памерам 2 млн 380 тыс. рублёў, пасажырам аўтамабіля (за непадпарадкаванне службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) — па 980 тыс. рублёў.

Некаторыя супрацоўнікі праваахоўчых органаў палічылі пакаранне занадта мяккім.

«П’яны, без правоў, на хуткасці, ледзь чалавека не пакалечыў, а колькі мог бы пакалечыць — і за гэта толькі штраф? Месца такім у турме», — выказаў сваю думку супрацоўнік міліцыі, які не пажадаў назваць сваё імя.

***

Усяго з пачатку году ў Баранавічах затрымалі 512 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення. 35 з іх цягам году паўторна селі за руль п’янымі.

Паводле Intex-Press (скарочана)

Каментары6

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць