Грамадства

Валанцёры штаба Бабарыкі атрымалі па пяць гадоў калоніі па справе «лазерных указак»

Валанцёры штаба Віктара Бабарыкі — палітвязні Ігар Ярмолаў, Мікалай Сасеў, Уладзіслаў Карэцкі і Дзмітрый Канапелька — сёння атрымалі па пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Белсат»

Такі прысуд ім вынесла ў Мінску суддзя Святлана Бандарэнка, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля прысуду Ярмолаў крыкнуў: «Вы за ўсё адкажаце!» і прачытаў у клетцы верш Караткевіча «Паўлюк Багрым».

О, як хочацца волі!
Жаданая воля, ты чуеш?
Асвяці мне усмешкай
Апошнія дні у жыцці.
Ты маўчыш?
Ты не чуеш?
Можа, ў дзень, калі ты запануеш,
Верас будзе стагоддзі
З разбітага сэрца расці.
Беларусь, прачынайся!
Я цябе абуджаю!

Мужчын абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках (справа «лазерных указак»). Паводле абвінавачання, яны нібыта «абмяркоўвалі сумесныя дзеянні, у тым ліку спосабы канспірацыі і процідзеяння супрацоўнікам міліцыі з выкарыстаннем лазерных указак».

Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць