Грамадства

Памятаеце, як мінскай доктарцы далі вялізны штраф за шпацыр у чырвоным на Дзень Волі? Суд яго адмяніў

Мінскую доктарку лабараторнай дыягностыкі Ірыну Бянькоўскую судзілі за шпацыр 25 сакавіка. Яна ішла ў чырвоных ботах, паліто і берэце, калі яе без тлумачэнняў затрымалі і пасадзілі ў бус.

«Пасля ў РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах. Склалі пратакол, напісалі, што я прымала ўдзел у недазволеным мітынгу з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў», — дзялілася тады Ірына.

За той шпацыр суд Кастрычніцкага раёна выпісаў доктарцы 90 базавых штрафу — 2610 рублёў. Для медыка — вялізныя грошы. Жанчына пазбавілася таксама месца працы: з 37-й гарадской паліклінікі ёй давялося звольніцца па пагадненні бакоў.

Штраф Ірына вырашыла абскардзіць. Пасяджэнне ў Мінскім гарадскім суддзе прайшло 3 чэрвеня.

«Усе гэтыя справы шыюцца з парушэннем працэсуальна-выканаўчага кодэкса. Гэта быў мой асноўны аргумент — шматлікія парушэнні», — кажа доктарка.

Разам з абаронцам яна падрыхтавала скаргу. У ёй Ірына адзначыла, што падставы для пачатку адміністрацыйнага працэсу ў адносінах да яе не мелася, пратакол па сваім змесце не адказвае патрабаванням закону, доказы і абставіны справы даследаваныя не цалкам, заяўленыя ёй хадайніцтва не дазволеныя.

Суд звярнуў увагу на наступную дэталь. На мінулым пасяджэнні доктарка падала скаргу на ўчастковага інспектара, які складаў пратакол. Разгледзець яе мусілі разам са справай (ч. 1 арт. 7.2 працэсуальна-выканаўчага кодэкса). Але на пасяджэнні ніякага рашэння па скарзе не прынялі. Гэта істотнае парушэнне закону.

На падставе гэтага пастанову аб штрафе адмянілі і накіравалі справу на пераразгляд іншаму суддзе.

«Трэба разумець, што гэта яшчэ не канчатковая перамога. Будзе паўторнае пасяджэнне раённага суда. Але спадзяюся, рашэнне аб адмене застанецца», — кажа Ірына. Штраф яна яшчэ не плаціла.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу8

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры35

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

Новыя прызначэнні ў кіраўніцтве Віцебскай вобласці і чатырох раёнаў1

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу8

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць