Расійская авіякампанія «Азімут» анансавала рэйсы з Мінеральных Водаў у Мінск.
Самалёты будуць лётаць па аўторках, першы рэйс запланаваны на 29 чэрвеня. У цяперашні час авіябілеты даступныя па мінімальным тарыфе ад 15 еўра без уліку збораў.
Вылятаць з Мінеральных Водаў самалёт будзе ў 14.00, пасадка ў Мінску запланавана на 16.50. Адпраўленне з беларускай сталіцы — у 17.50, прыбыццё ў Мінводы — у 20.25 (для кожнага аэрапорта мясцовы час).
Каментары