На вядучага акцёра Тэатра беларускай драматургіі Іллю Ясінскага, якому ў лістападзе сілавікі пры затрыманні зламалі пазванкі, завялі крымінальную справу.

Пасля гэтага акцёр і ўдзельнік руху за свабодныя выбары і грамадзянскія правы вырашыў пакінуць краіну.
Дзякуючы намаганням Фонду культурнай салідарнасці акцёр цяпер знаходзіцца ў бяспецы за мяжою.
Ён зняў на відэа, як пераходзіць дзяржаўную мяжу.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары