Спорт

Серэна Уільямс не змагла скончыць матч з Аляксандрай Сасновіч

Экс-першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс прызналася, што цяжка перажывае з-за вымушанага рашэння зняцца з Уімблдонскага турніру, паведамляюць інфармагенцтвы.

Уільямс-малодшая, пасеяная пад 6-м нумарам, у аўторак у матчы першага круга з беларускай Аляксандрай Сасновіч пры ліку 3:3 у першым сэце адмовілася ад працягу барацьбы з-за пашкоджання. Спартсменка пакідала корт у слязах.

«Маё сэрца было разбітае, калі мне давялося сёння зняцца з-за траўмы правай нагі. Мая любоў і падзяка заўзятарам і камандзе, якія робяць знаходжанне на цэнтральным корце такім значным. Сёння, калі я выходзіла на корт і сыходзіла з яго, было адчуванне незвычайнай цеплыні і падтрымкі з боку публікі», — напісала Уільямс у Instagram.

Серэна Уільямс з'яўляецца сяміразовай пераможцай Уімблдона ў адзіночным разрадзе, апошні раз яна перамагала на турніры ў 2016 годзе.

Каментары

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →