Грамадства

Пачаўся Будслаўскі фэст — ён праходзіць сёлета на адкрытым паветры

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбываюцца 2-3 ліпеня.

Вялікі пажар знішчыў дах Будслаўскага касцёла 11 мая сёлета. Фота Надзеі Бужан.

Паколькі пасля пажару будслаўская базыліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне для яго забаронены, усе малітвы і цэлебрацыі будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры, паведамляе Сatholic.by.

Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання вернікамі.

Праграма фэсту:

2 ліпеня, пятніца

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
  • 20.00 — жывы Місійны Ружанец
  • 23.30 — працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

  • 0.00 — святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
  • 8.45 — Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»
  • 10.00 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч
  • на заканчэнне святой Імшы — Эўхарыстычная працэсія

Паркоўкі для аўтатранспарту будуць на полі з боку Даўгінава і на старым аэрадроме з боку Крывічоў. Намётавы гарадок для пілігрымаў будзе арганізаваны ў вёсцы Палессе.

Арганізатары звяртаюцца да ўдзельнікаў з вялікай просьбай падчас усіх набажэнстваў і мерапрыемстваў захоўваць належныя санітарныя прадпісанні і сацыяльную дыстанцыю, а таксама строга выконваць патрабаванні адносна правядзення масавых мерапрыемстваў і набажэнстваў. Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязкова.

Вялікі пажар знішчыў дах Будслаўскага касцёла 11 мая сёлета. У першы дзень пасля пажару быў адкрыты збор сродкаў на аднаўленне касцёла. На 10 чэрвеня сабрана 734 896 руб. Збор працягваецца.

Чытайце таксама: «Аднаўляць будзем усёй Беларуссю». Рэпартаж з Будслава, дзе ратавалі ад пажару каталіцкую святыню

Фэст у Будславе: падзея, на якую варта завітаць хоць раз у жыцці ВІДЭА

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць