Учора ўвечары на Добруш абрынуўся магутны лівень і град. Патокі вады размылі ўчастак набярэжнай, пішуць «Моцныя навіны».
Ліўневая каналізацыя горада не спраўлялася з нагрузкай, і праезная частка аказалася затопленай. На шчасце, стыхія бушавала не доўга.
Частку бетонных пліт і агароджы набярэжнай Іпуці падмыла, і яны абрынуліся. На вуліцы Гагарына моцны вецер перакуліў рэкламны шчыт, а тэрыторыя дзіцячага садка «Алеся» нагадвала невялікае возера.






Каментары