Грамадства

Кіраўніца беларускіх палякаў у пісьме з турмы перадала падзяку беларусам

Анжаліка Борыс расказала, што атрымлівае вялізную колькасць лістоў падтрымкі, і апісала свае турэмныя заняткі.

«Атрымліваю лісты ад людзей з розных куткоў Беларусі, — піша Анжаліка Борыс у лісце, які ў сябе ў фэйсбуку апублікаваў першы кіраўнік Саюза палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін. — Большасць гэтых людзей гэта Беларусы, і таму мне вельмі прыемна, што гэта Беларусы пішуць мне словы падтрымкі. Прашу перадаць ад мяне словы вялікай падзякі!» — просіць Анжаліка Борыс.

Борыс піша лісты па-беларуску, на мове, якая прыпраўленая канструкцыямі з роднай для яе польскай мовы.

Яна расказвае, што ў турме ўвесь час «валанцёрыць» — навучае польскай мове сукамерніц.

47-гадовая Анжаліка Борыс піша, што яна «здаровая» і «акліматызавалася» ў «санаторыі», «як быццам бы вярнулася ў гады гістарычныя, васьмідзесяцігадовай даўніны». 80 гадоў таму, у 1930-1940-я, нагадаем, таталітарныя рэжымы нацысцкай Нямеччыны і Савецкага Саюза праводзілі масавыя рэпрэсіі ў тым ліку супраць польскай інтэлігенцыі.

Анжаліка Борыс. Архіўнае фота Уладзя Грыдзіна, «Радыё Свабода».

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка гэтага года. Паралельна былі арыштаваныя чатыры іншыя актывісты польскай меншасці.

25 сакавіка Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненні да старшыні незарэгістраванага Cаюза палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (Распальванне варожасці). Борыс і іншых абвінавачваюць у правядзенні масавых мерапрыемстваў, падчас якіх нібыта ўшаноўваліся ўдзельнікі антысавецкіх бандфармаванняў, а іх дзеянні нібыта пераследавалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа.

Гэтая інтэрпрэтацыя выклікала рэзкую крытыку гісторыкаў, бо Саюз палякаў ушаноўвае байцоў Арміі Краёвай, якая змагалася супраць нацыстаў і дзейнічала пад кіраўніцтвам польскага эміграцыйнага ўрада, што працаваў у Лондане і быў часткай антыгітлераўскай кааліцыі. У барацьбе з гітлерызмам загінулі тысячы байцоў АК, у тым ліку пры вызваленні Вільні і ў гераічным Варшаўскім паўстанні. Гісторыкі бачаць у выстаўленні Арміі Краёвай нацысцкім фарміраваннем небяспечную фальсіфікацыю гісторыі.

Трое актывістаў са «Справы палякаў» пагадзіліся на прапанову вызвалення з турмы ўзамен на выезд у Польшчу. Пасярэднікам у гэтым выступіў былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў. Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут застаюцца за кратамі. Інфармацыя пра іх стан урыўкавая, бо, як і ў выпадку іншых палітычных спраў, адвакаты зняволеных абмежаваныя падпіскай аб неразгалошванні.

Палякі на сёння другая па колькасці нацыянальная меншасць у Беларусі, яны тут жылі стагоддзямі.

Анжаліка Борыс, ураджэнка вёскі Грабяні ў Гродзенскім раёне, была ўпершыню абраная кіраўніцай Саюза палякаў у 2005 годзе. Міністэрства юстыцыі тады не прызнала вынікаў выбараў, афіцыйны Мінск хацеў бачыць на чале арганізацыі іншага чалавека.

У Польшчы Борыс, Пачобута лічаць нявіннымі закладнікамі, узятымі для торгу з Захадам.

«Справа палякаў» прывяла да эскалацыі адносін Беларусі з Польшчай, а ўнутры Беларусі прывяла да стыгматызацыі палякаў, якія пачалі баяцца праяўляць сваю польскасць.

Беларускія праваабронцы прызналі Борыс ды іншых польскіх актывістаў палітычнымі зняволенымі.

Усяго па стане на 4 ліпеня за кратамі па палітычных справах у Беларусі знаходзяцца больш за 700 арыштаваных па палітычных справах. Статус палітвязня з іх па стане на 4 ліпеня атрымалі 529 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае1

Беларусы збіраюць поўныя вёдры журавін

Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12

Пад Мінскам прадаюць велізарны катэдж — сапраўдны рарытэт з 90‑х4

Мужчына з інваліднасцю не мог знайсці працу ў вёсцы — у Threads выправілі сітуацыю за пару дзён7

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць