Хто далей, а хто дамоў? Беларускія клубы сёння правядуць матчы Лігі канферэнцый
Сёння чатыры беларускія клубы правядуць другія матчы ў кваліфікацыі футбольнай Лігі Канферэнцый.

▫️19:00. «Дынама» (Брэст) — «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія). Гульня адбудзецца ў Ерэване, першы матч — 1:2.
▫️20:00. БАТЭ (Барысаў) — «Дынама» (Батумі, Грузія). Гульня пройдзе ў Барысаве, першы матч — 1:0.
▫️20:00. «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Капенгаген» (Данія). Гульня пройдзе ў Казані, першы матч — 1:4.
▫️20:30. «Фола» (Эш, Люксембург) — «Шахцёр» (Салігорск). Першы матч — 2:1.
Каментары