Свет

Германія зрабіла больш жорсткімі патрабаванні ўезду для невакцынаваных

Больш жорсткія ўмовы ўезду ў Германію ўступілі ў сілу з 1 жніўня. Цяпер усе турысты ад 12 гадоў павінны мець пры ўездзе ў ФРГ адмоўны вынік тэсту на каранавірус, ці ж пасведчанне аб поўнай вакцынацыі, ці пацверджанне нядаўняга выздараўлення ад COVID-19.

Раней гэтыя патрабаванні тычыліся толькі пасажыраў авіякампаній, але цяпер распаўсюджваецца і на асоб, якія прыбываюць у Нямеччыну аўтамабілем ці аўтобусам, па чыгунцы або марскім транспартам. Правіла будзе дзейнічаць не толькі для замежнікаў, але і жыхароў ФРГ, якія вяртаюцца з іншых краін.

Пры гэтым праверкі на сухапутных межах краіны будуць насіць выбарачны характар. Падчас іх падарожнікі павінны будуць прадастаўляць адпаведныя дакументы. Падчас перасячэння мяжы ў цягніках праверкі будуць ажыццяўляць падчас яго руху. Пры авіяпадарожжах пасажыры павінны будуць падаваць дакументы перад пасадкай у самалёце.

Таксама з 1 жніўня ў Германіі змяняецца класіфікацыя зон рызыкі адносна захворвання на COVID-19. З гэтага часу замест трох застаюцца толькі дзве катэгорыі: зона распаўсюджвання варыянта каранавіруса і зона высокай рызыкі. Тыя, хто вяртаецца з гэтых зон, павінны зарэгістравацца на ўрадавым партале.

Пры ўездзе з зоны распаўсюджвання варыянта каранавіруса тэставанне з'яўляецца абавязковым нават для тых падарожнікаў, якія цалкам вакцынаваны або перахварэлі на COVID-19.

Але нават у выпадку негатыўнага выніку тэсту ў Германіі трэба прайсці 14-дзённы каранцін, які нельга скараціць.

Вакцынаваныя асобы, якія вяртаюцца з зон высокай рызыкі, павінны на 10 дзён ісці ў каранцін, які, аднак, можна спыніць пасля пяці дзён у выпадку негатыўнага выніку тэсту на каранавірус. Для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў каранцін доўжыцца пяць дзён. На падарожнікаў, якія цалкам вакцынаваны або перахварэлі на COVID-19, гэта патрабаванне не распаўсюджваецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць