Усяго патроху

Хто такі Акрэсцін, з чым імем цяпер асацыюецца самы вядомы ізалятар у Беларусі

Назва «Акрэсціна» ўжо стала сімвалам, звязаным з пераследам за палітычныя перакананні. Гаворка пра ізалятар часовага ўтрымання, размешчаны на завулку Акрэсціна ў Мінску. Расказваем, у гонар каго яго назвалі.

Барыс Акрэсцін — франтавы лётчык, герой Савецкага Саюза, які пражыў усяго 21 год.

Нарадзіўся ён у Маскве ў 1923-м у сям’і рабочага. Усё яго жыццё было звязана з авіцыяй, вельмі папулярнай сярод савецкіх маладзёнаў. Акрэсцін вучыўся ў аэраклубе, працаваў авіятэхнікам і лётчыкам-інструктарам. У 1942-м яго прызвалі ў Чырвоную армію.

Ваяваў пад Сталінградам, вызваляў Украіну і Беларусь. Меў званне старэйшага гвардыі лейтэнанта, з'яўляўся намеснікам камандзіра эскадрыллі.

Акрэсцін пачынаў на самалётах лёгкіх У-2 у палку начных бамбардзіроўшчыкаў. Потым перавучыўся на штурмавік Іл-2.

Барыс лічыўся майстрам бамбардзіровак аэрадромаў і чыгуначных эшалонаў.

Таму яго «статыстыка» цалкам лагічная. На канец 1943-га на яго рахунку было больш за 40 танкаў, вялікая колькасць іншай баявой тэхнікі. Сярод іншага, Акрэсцін удзельнічаў у вызваленні ўсходняй Беларусі: бамбардзіраваў эшалоны праціўніка на ўчастку чыгункі Орша — Талачын.

Сваю заслужаную зорку Героя Савецкага Саюза лётчык атрымаў за бездакорнае выкананне загадаў камандавання, асабістую адвагу і гераізм.

Акрэсцін загінуў 6-га ліпеня 1944 года, праз тры дні пасля вызвалення сталіцы. Тое адбылося на 20 км на паўднёвы ўсход ад Мінска (побач з вёскай Апчак).

Савецкая авіяцыя імкнулася ліквідаваць варожую групоўку, якая прарывалася з мінскага «катла» (то-бок з атачэння). Самалёт Акрэсціна падбілі, але лётчык накіраваў ахопленую агнём машыну на калону праціўніка.

Праз тры дні, 9-га ліпеня, савецкія войскі трапілі ў тых мясцінах у лагер нацыстаў, цалкам знішчаны савецкай авіяцыяй. Як пісаў у дакладной запісцы кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка, там знаходзілася каля 5 тысяч трупаў нацыстаў. Сярод знішчанай вайсковай тэхнікі знайшлі і рэшткі Барыса Акрэсціна, якога ўрачыста перапахавалі ў сталіцы на Вайсковых могілках.

Помнік Акрэсціну і іншым лётчыкам ля гімназіі. Фота aircraft-museum.ucoz.ru

У гонар Акрэсціна названа сталічная гімназія №30, што на вуліцы Куйбышава. Каля яе знаходзіцца самалёт, а таксама помнік уласна Акрэсціну і яшчэ дзевяці лётчыкам, якія загінулі ў паветраных баях супраць нацыстаў. Таксама ў яго гонар названыя вуліцы ў Лідзе і ў Мінску (у дадатак да завулка), сквер побач з апошняй.

На жаль, апошнім часам ягонае імя ўсё часцей гучыць у памяці не ў сувязі з геройскімі ўчынкамі на вайне, а ў сувязі з катаваннямі, якія адбываюцца ў ізалятары, што знаходзіцца на завулку, названым у ягоны гонар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт15

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт15

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць