Культура44

Чым былі занятыя галовы нашых продкаў у XVII стагоддзі

Гэта можна ўявіць, аналізуючы працы Сімяона Полацкага.

Вучонага палачаніна Сімяона ўспамінаюць пераважна як драматурга і паэта. Між тым сам ён лічыў сябе найперш тэолагам. Ім напісаны шэраг багаслоўскіх прац, у якіх разглядаюцца ледзь не ўсе актуальныя рэлігійныя пытанні таго часу.

Якія ж праблемы хвалявалі нашых продкаў? Сярод іх ёсць дзіўныя, на наш погляд, але для тагачаснага чалавека важныя пытанні. Напрыклад, чаму Хрыстос нарадзіўся ў снежні, ці мог ён гаварыць адразу пасля нараджэння, чаму яго прыбілі чатырма, а не трыма цвікамі? З другога боку, Сімяон закранае і вечнае пытанне: нашто Бог стварыў чалавека? Адказ традыцыйна тэалагічны, каб людзі занялі месца зрынутых анёлаў. Калі б Адам і Ева не саграшылі, у іх усё роўна б нараджаліся дзеці, толькі без болю, смуроду, і у прызначаны час бацькі ўзносіліся бы на неба, пакідаючы месца ў зямным раю дзецям.

З матэматычнай дакладнасцю Сімяон падлічвае колькі першая пара жыла ў раі — тры гадзіны.
А саграшыла ў шостай частцы дня, таму і Хрыстос, выкупляючы грэх Адама, быў распяты а шостай гадзіне дня.

З такой жа дакладнасцю Сімяон апісвае будову свету. Ён трымаецца арыстоцелеўска-пталамееўскай мадэлі: у цэнтры — Зямля, вакол — зоркі і сем планет, якія ён называе на грэцкі манер Крон (Сатурн), Дэй (Юпітэр), Афрадыта (Венера), Ермій (Меркурый)… Да планет Сімяон адносіць таксама Месяц і Сонца. І тут не абыходзіцца без арыфметычных разлікаў. Сімяон падлічвае, што

самая маленькая зорка ў 80 разоў большая за Зямлю, а Месяц у 30 разоў меншы. Сонца пераўзыходзіць нашу планету ў 66 разоў.
Калі б сын Гаўрылы з Полацку жыў у старажытных Афінах, яго б безумоўна прынялі ў платонаўскую Акадэмію, дзе матэматыцы аддавалася перавага перад іншымі навукамі.

У той жа час трэба прызнаць, што вучоны палачанін адставаў ад такіх сваіх суайчыннікаў як Казімір Лышчынскі і Лаўрэнцій Зізаній, якія ўжо прыйшлі да капернікаўскай сістэмы і ідэі множнасці светаў.

Як кожнага верніка Сімяона хвалююць праблемы эсхатологіі: як, напрыклад, адбудзецца ўваскрэсенне мёртвых. Ён дапускае, што

пры такім складаным працэсе часткі цела могуць пераблытацца: рукі апынуцца на месцы ног, але гэта не сапсуе вобразу чалавека.
Зноў жа ў новым чалавечым целе не будзе ніякага бруду, семя, бо Хрыстос сказаў: «У царстве маім не бяруць шлюб і не жадаюць, а ўсе падобны анёлам нябесным».

Шмат увагі надаецца постаці Антыхрыста. Паводле Сімяона, гэта будзе чалавек незвычайнай прыгажосці і розуму, але ўсе дзеянні яго накіраваны на зло. Антыхрыст спакусіць многіх. У яго з’явяцца ілжэапасталы, ілжэпрарокі, сярод іх нават адзін хрысціянскі святар.

Улада Антыхрыста працягнецца тры гады. Затым настане Страшны суд, які будзе цягнуцца ад 6-й гадзіны да 9-й, столькі, колькі Хрыстос вісеў на крыжы.

У гэтым плане варта ўспомніць яшчэ раз міф пра спрадвечную талерантнасць беларусаў. Сімяон Полацкі яго не пацвярджае. Для яго паганцы, юдэі, мусульмане і нават нехрышчоныя дзеці «беззаконна саграшылі, беззаконна і ў пекла пойдуць». Сімяон палемізуе с тымі, хто ліча, што кожны можа ўратавацца ў сваёй веры, калі ён добры і не робіць зла. Праўда, трэба прызнаць, што Сімяон, у адрозненне ад пратапопа Авакума ці ад другога яго сучасніка — украінскага пісьменніка Галятоўскага, не прыводзіць адкрыта-пагромных заклікаў. Суд над паганцамі ён давярае Богу.

Да веры сваіх сучаснікаў-маскоўцаў Сімяон таксама ставіцца крытычна. Ён адзначае ў іх шэраг забабонаў.Сярод іх трыманне пры сабе цыдулак ад хвароб, гаданне праз рэшата на крадзеж, аб поспеху ці няўдачы пры сустрэчах з людзьмі ці жывёлами і гэтак далей.

Працы Сімяона сапраўды энцыклапедычныя, і хоць у іх таксама шмат забабонаў, без іх нельга пазнаць да канца духоўны свет нашых продкаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць