Эканоміка

Мільярд ад МВФ пад пагрозай? Сенатар Менендас заклікаў урад ЗША і кіраўніцтва МВФ не прызнаваць рэжым Лукашэнкі

Старшыня Камітэта Сената ЗША па міжнародных пытаннях Роберт Менендас накіраваў Джо Байдэну ліст, у якім заклікаў урад ЗША і кіраўніцтва МВФ афіцыйна не прызнаваць рэжым Лукашэнкі, паведамляе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Па меркаванні палітыка, атрыманне амаль мільярда даляраў ад МВФ «падарве высілкі ЗША па пазбаўленні рэжыму рэсурсаў, таму трэба заблакаваць доступ да падтрымкі». 

У пачатку жніўня Рада кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду зацвердзіла размеркаванне 650 мільярдаў даляраў для пераадольвання пост-кавіднага крызісу. Беларусі павінны пералічыць 950 мільёнаў даляраў. Сродкі ад МВФ выдаюцца не чыстымі грашыма, а «чэкамі», якія можна абмяняць на пяць рэальных валют: даляры, еўра, юані, фунты і ены. 

Апазіцыя спрабуе пераканаць МВФ, што нельга выдзяляць дапамогу, пакуль ва ўладзе Лукашэнка. 

Апазіцыя: грошы могуць выкарыстаць на рэпрэсіі

«Размеркаванне набудзе моц 23-га жніўня, мы не пакідаем намаганняў перашкодзіць атрыманню гэтага «чэка», тым больш, што ў свеце ёсць прэцэдэнты, такія як Венесуэла і М'янма, дзе ўрады, якія не прызнаныя легітымнымі, не атрымлівалі грошы ад МВФ», — адзначаў у каментары «Нашай Ніве» Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік офіса Ціханоўскай па міжнародных пытаннях, былы функцыянер Сусветнага банка. 

21 жніўня Святлана Ціханоўская накіравала лісты кіраўніку МВФ і міністру фінансаў ЗША. Яна заклікае забараніць доступ рэжыму да сродкаў, пакуль у Беларусі не будуць праведзеныя новыя выбары. У сваім звароце Ціханоўская пераконвае, што грошы могуць выкарыстаць на рэпрэсіі супраць народа. 

«Тут вельмі важная пазіцыя палітыкаў тых краін, якія афіцыйна не прызналі Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам, паколькі яны здольныя фармаваць меркаванне і даносіць сваю пазіцыю да ўпаўнаважаных прадстаўнікоў сваіх краін у МВФ, каб тыя выкарысталі свой голас для лабіравання якраз такі контрзахадаў і недапушчэння для беларускага ўрада права выкарыстоўваць размеркаваную для Беларусі квоту», — тлумачыў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Як улада рэагуе на заклікі заблакаваць доступ да сродкаў МВФ?

У праўладных СМІ ўсё часцей з’яўляюцца прапановы ўвесці адказнасць за заклікі да санкцыяў.

«Перакананы, парламент павінен на восеньскай сесіі вырашыць гэтае пытанне, — заявіў дэпутат Алег Гайдукевіч. — Сучасны свет — гэта гібрыдныя войны. Адзін з элементаў гібрыднай вайны — гэта санкцыі. У дачыненні да нашай краіны яны ўведзеныя незаконна, насуперак любым міжнародным нормам».

Міжнародныя фінансавыя інстытуты адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Прычына — палітычны крызіс, які працягваецца пасля прэзідэнцкіх выбараў — 2020. На пачатак 2021 года ў актыўнай працы ў Беларусі былі праекты на 1 мільярд даляраў ад Сусветнага банка. Цяпер СБ працягвае тое, што ўжо было пачата, напрыклад праекты па барацьбе з пандэміяй або мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі. «Новых праектаў, якія былі б перададзены на зацвярджэнне Радзе дырэктараў, няма», — адказалі ў банку на запыт Deutsche Welle.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця інвеставаў у Беларусь каля 3 мільярдаў еўра, у выглядзе выключэння супрацоўнічалі з дзяржпрадпрыемствамі.

«Мы не інвеставалі ў новыя праекты ў дзяржсектары з пачатку 2020 года і не плануем рабіць гэта ў недалёкай будучыні», — заявіў прадстаўнік ЕБРР.

Праекты з прыватным бізнэсам пакуль працягваюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай25

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра адносіны Польшчы і Беларусі пасля вызвалення Пачобута: Мяч на баку Лукашэнкі3

Макрон ацаніў тролінг Трампа Карлам ІІІ наконт французскай мовы ў ЗША4

Трамп не хоча насіць бронекамізэльку з эстэтычных меркаванняў і не толькі1

У Палацы мастацтва — ажыятаж. Што так зацікавіла сотні мінчукоў15

У мінскім наземным транспарце запрацавалі кнопкі адкрыцця дзвярэй4

«Мы не пара»: Патап і Насця Каменскіх абвясцілі пра разрыў5

На Канферэнцыі беларусаў у Варшаве чацвёра чалавек разгарнулі плакаты супраць Ціханоўскай. Яна адказала57

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай25

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць