Грамадства

Ягор Марціновіч з-за кратаў: Я адчуваю сябе па-ранейшаму свабодным чалавекам

Другі месяц галоўны рэдактар «Нашай Нівы» знаходзіцца ў следчым ізалятары. У лістах Ягор расказвае, што чытае штодзень па 500 старонак, дае парады, у якое падарожжа па Беларусі абавязкова трэба адправіцца і разважае пра беларускую журналістыку.

Ягор Марціновіч падчас падарожжа ў Марока, 2017 год

«Я адчуваю сябе па-ранейшаму свабодным чалавекам, на якога ў сілу абставінаў наклалі нейкія абмежаванні, — піша Ягор. —

Для мяне прынцыпова важна было застацца ў Беларусі, і я выканаў свой план. Гэтае рашэнне было прынятае не зараз, не год таму, яно выспявала доўгі час».

У журналістыку Ягор прыйшоў ажно 15 год таму, калі паступіў на журфак БДУ. 

«Наўрад ці я назаву нейкага аднаго чалавека, які зрабіў з мяне журналіста, — кажа ён. — Тут цэлая сукупнасць фактараў — і выхаванне бацькоў, і патрыятычны ўплыў ліцэя БДУ, і кола сяброў ва ўніверсітэце, і, перадусім, тая атмасфера беларускасці і свабоды, якую я сустрэў у «Нашай Ніве» канца 2000-х. Прыемна, што за апошняе дзесяцігоддзе ніхто з калег не здрадзіў ні сабе, ні нашым агульным каштоўнасцям.

2020 год паказаў, хто чаго варты, і мне не сорамна ні за аднаго з калег. Спадзяюся, ім за мяне таксама». 

І пра гістарычны час: Ягор кажа, што яму цікава тое, што адбываецца зараз, калі мы ўсе сталі сведкамі пераломнага перыяду ў Беларусі.

«У падлеткавым узросце я трохі зайздросціў тым, чый дарослы час трапіў на пачатак 90-х — як гэта: бачыць лёсавызначальныя змены на ўласныя вочы. Цяпер застаецца толькі ганарыцца тым, што я жыву проста зараз. Вельмі цікавы час!»

3-га верасня ў нашага галоўнага рэдактара дзень народзінаў. Упершыню побач з ім не будзе родных і сяброў, але спадзяемся, што нашы чытачы перададуць Ягору словы падтрымкі. Калі ласка, дашліце яму ліст, тэлеграму ці паштоўку. Турэмная пошта, на жаль, працуе вельмі марудна, таму адпраўляць пасланні можна ўжо зараз.

Адрас для ліставання: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1. Марціновічу Ягору Аляксандравічу

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну15

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%12

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць