Грамадства

Наколькі эфектыўная вакцына «Спутнік V»? Што гавораць звесткі па розных краінах

Звесткі атрыманыя ў рамках сумеснай працы Расійскага фонду прамых інвестыцый і міністэрстваў аховы здароўя розных краін. Даследавана прымяненне вакцыны ў Расіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Бахрэйне, Мексіцы, Венгрыі і Аргенціне — там дзе прымянялася вакцына. На жаль, звестак па Беларусі няма.

У Расіі прааналізаваныя даныя 3,8 млн вакцынаваных расіянаў. Паведамляецца, што эфектыўнасць склала 97,6%.

Не зафіксавана сур'ёзных пабочных з'яў або смерцяў, звязаных з вакцынацыяй, няма шпіталізацыі, трамбозу вен галаўнога мозга (ЦВТ) або міякардыту пасля вакцынацыі.

Вакцына паказала эфектыўнасць і выпрацоўку цітраў супраць новых штамаў: «Альфа» (брытанскі), «Бэта» (паўднёваафрыканскі), «Гама» і «Дэльта» (бразільскі і індыйскі адпаведна).

Падкрэсліваецца, што ў Расіі вакцына паказала высокую эфектыўнасць супраць штама «Дэльта» (або да 83,1%).

У прыватнасці, вакцынацыя знізіла рызыку заражэння ў 6 разоў, а рызыку шпіталізацыі ў 18 разоў.

«Sputnik V» прадэманстравала высокую эфектыўнасць падчас вакцынацыі ў ААЭ. Прааналізавана больш за 81 000 вакцынаваных. Такім чынам эфектыўнасць пасля другой дозы 97,8%, а эфектыўнасць супраць цяжкіх выпадкаў складае 100%.

У Бахрэйне былі прааналізаваныя 5 000 вакцынаваных.

Там эфектыўнасць склала 94,3% пасля ўвядзення другой дозы, а 98,6% усіх выпадкаў COVID-19 былі лёгкімі.

Таксама падкрэсліваецца, што сур'ёзных непажаданых з'яў, выпадкаў цэрэбральнага вянознага трамбозу або смерці, звязаных з вакцынацыяй, няма.

У Аргенціне ў 100% выпрацаваліся антыцелы, смерцяў не зафіксавана, даказана эфектыўнасць супраць бразільскага штама. Даказаная высокая эфектыўнасць «Спутніка Лайт» сярод пажылых пацыентаў (78,6-83,7%).

Сцвярджаецца, што «Sputnik V» паказаў самую высокую эфектыўнасць у Венгрыі. На 100 тысяч вакцынаваных там было толькі 95 заражаных, тады як Moderna — 177, Sinopharm — 356, Pfizer — 555, Astra Zeneca — 700. 

Таксама высокую эфектыўнасць «Sputnik V» паказаў у Мексіцы. Там звесткі прааналізаваныя на аснове 36 млн доз. Колькасць непажаданых эфектаў на 100 тысяч доз складае 0.79, тады як Sinovac 1,07, AstraZeneca — 1,22, Pfizer — 1,34.

На жаль, у гэтым аналізе не прыводзяцца звесткі па Беларусі, дзе прымяняецца «Спутнік».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі10

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным30

У Афрыцы збілі расійскі верталёт12

Пяць чалавек пацярпелі пры пашкоджанні трубаправода з сернай кіслатой з-за атакі дронаў на Валагодскую вобласць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць