Грамадства

«Прыйшлі і сказалі: у цябе дзве гадзіны на зборы». Віцебская медсястра расказала пра сваё памілаванне

Медсястра з Віцебска Юлія Кашаверава 11 месяцаў правяла за кратамі. Яе асудзілі за тое, што сарвала маску з міліцыянта і ўдарыла па службовым бусе. Дзяўчына стала адной з палітвязняў, каго выпусцілі па памілаванні. Яна распавяла «Нашай Ніве», што для яе было самым цяжкім у калоніі і як даведалася пра вызваленне.

Суд даў Юліі паўтара года пазбаўлення волі. У маі дзяўчыну этапавалі з СІЗА ў жаночую калонію ў Гомелі. Яна працавала там на швейнай фабрыцы, малявала лякалы для адзення.

«Свабодны час я праводзіла за лістамі і кнігамі. Вельмі шмат прачытала — і класіку, і гістарычную літаратуру. Апошняй кнігай быў першы том «Архіпелага ГУЛАГ» Салжаніцына.

Самым цяжкім за гэтыя 11 месяцаў у няволі быў не рэжым — яго можна прыняць. Самае цяжкае — што ты не можаш, калі захочаш, пачуць і пабачыць сваіх родных. Сядзіш і не ведаеш, што дома адбываецца, бо пакуль дойдзе ліст, шмат можа змяніцца.

У маральным плане складана, што шмат людзей у атрадзе і кожны са сваімі асаблівасцямі. Я старалася быць сама па сабе — гэта, па-мойму, самы добры варыянт».

Першы раз прашэнне аб памілаванні дзяўчына пісала 27 мая: з такой прапановай да яе ў калонію прыязджалі з пракуратуры. Другі — 2 верасня.

«Трэцяга верасня ў мяне была камісія, якая станоўча ацаніла магчымасць ўмоўна-датэрміновага вызвалення, і пасля гэтага я чакала. Але не спадзявалася, бо ў лісце ад Васкрасенскага бачыла, што больш за 650 палітзняволеных.

Думала, наўрад ці змагу злавіць удачу, бо столькі людзей. Я не ведала, ці пісаў хтосьці з іх прашэнне. 15 верасня вечарам перад адбоем я па навінах пачула, што са 100 заяў на памілаванне толькі 13 задаволілі. Думала: цудоўна, хтосьці дадому пойдзе.

А 16 верасня ў мяне была першая змена на працы, і ў 9.20 прыйшлі і сказалі, што ў мяне дзве гадзіны на зборы. Куды, пытаюся. Адказалі:«Дадому». Шчыра кажучы, я не паверыла. У мяне зямля з-пад ног сышла, мяне затрэсла. Было адчуванне, што гэта сон, зараз прачнуся — і гэтага ўсяго няма.

Здала ўсе біркі свае, форменнае адзенне. Прыехала адміністрацыя з Мінска, уручыла мне дакумент пра тое, што я памілавана ўказам пад паруку Васкрасенскага. Я пераапранулася ў сваё адзенне.

Шчыра кажучы, мне нават нязручна было ў красоўках, нібыта ўпершыню ў жыцці іх надзела. Там мы насілі тыпу балетак, толькі цяжкіх — іх называюць «чувякі». Я сябе адчула, быццам прыйшла з мінулага стагоддзя ў новы час.

У той момант, калі я выйшла за вароты і сустрэлася з братам, мяне яшчэ больш затрэсла: усё, я вольная. Так, мне пакуль неабходна адзначацца ў міліцыі, але я магу выйсці ў краму, калі захачу. Я зайшла ўчора ў вялікую краму — усё яркае, вялізны выбар. Адвыкла ад такога.

Калі мы ехалі па горадзе, бачыла людзей, якія ходзяць без форменнага адзення і вольныя ў сваіх учынках. Думала: а як мне дзейнічаць? Я прывыкла жыць па рэжыме. Кажу сабе: Юля, расслабся. Але ўсё адно нейкая няёмкасць, скаванасць застаецца. 

Учора я прыехала ў Віцебск, адразу ў інспекцыі адзначылася, стала на ўлік і паехала дадому. Была доўгачаканая сустрэча з бацькам — без слёз не абышлося. Пазней паедзем да бабулі ў вёску, якая вельмі мяне чакала, пісала мне.

За час, што я была ў няволі, перагледзела каштоўнасці. Цяпер сям’я на першым месцы. Трэба цаніць яе, як мага больш часу праводзіць з роднымі, усё астатняе пачакае. Зразумела, што эмоцыі трэба трымаць пры сабе.

Хочаш выплюхнуць іх — едзь у поле, пакрычы, табе стане лягчэй. Трэба думаць перад кожным учынкам. І памятаць, што чалавек ні ад чаго не застрахаваны, ты не ведаеш, дзе можаш апынуцца. Таму не трэба казаць, што цябе нешта не закране. Ніколі не заракайся

Вялікі дзякуй усім, хто падтрымліваў, пісаў. Простае слова там дарагога каштуе».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads18

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

«Проста хочуць быць Масквой. Бессэнсоўна, непрадуктыўна, неабгрунтавана». Мінчукі спрачаюцца наконт будаўніцтва кальцавой лініі метро16

На Камароўцы прадаецца саджанец за 350 рублёў. Што з яго можа вырасці?3

На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла10

Візіт Карла III у ЗША скончыўся. Трамп назваў яго найвялікшым каралём і адмяніў пошліны на шатландскі віскі3

УСУ чацвёрты раз атакавалі Туапсэ, гарыць марскі тэрмінал5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць