Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк паставілі на прафулік як «схільную да захопу закладнікаў». Яна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні
Адміністрацыя калоніі склала на Паліну Шарэнду-Панасюк тры пратаколы і да сярэдзіны верасня яе ўтрымлівалі ў ШІЗА. Пра гэта муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў Reform.by.

Цяпер актывістку яшчэ паставілі і на прафілактычны ўлік як «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Вядома, што Паліна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні.
Палітзняволеную маці двух непаўналетніх сыноў у чэрвені асудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. Пацярпелымі па справе праходзіла ажно 7 міліцыянтаў. Па версіі абвінавачвання, жанчына нібыта плюнула і ўдарыла аднаго з іх падчас агляду, з іншага сарвала маску, а астатніх — абражала. Таксама яе абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі.
Падтрымайце Паліну лістом: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
Чытайце таксама:
«Паліна жэстамі дала зразумець, што трэба з’язджаць». Муж Паліны Шарэнды-Панасюк — пра спатканне з жонкай, уцёкі з краіны і мігрантаў на мяжы з Літвой
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
-
У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр
Каментары