Ветэрынарная клініка SAS Animal servis распавяла, што за апошні тыдзень яны адзначылі некалькі аднатыпных выпадкаў захворвання жывёл, пры якіх ветэрынары не змаглі дапамагчы.
Як піша «Сіцідог», усё пачынаецца аднатыпна:
— пасля прагулкі ў сабакі назіраюць адна-двухразовыя ваніты травой і рэшткамі ежы;
— сабакі рэзка адмаўляюцца ад корму, што працягваецца і на другі дзень;
— жывёла становіцца апатычнай, пры гэтым п'е ваду;
— у першы дзень пасля ванітаў кал застаецца сфармаваным. ⠀
«Настойліва рэкамендуем на прагулцы надзяваць жывёлам глухі наморднік, які выключыць паглынанне травы і іншых прадметаў. Пры з'яўленні ванітаў з прысутнасцю травы і апатыі, адмовы ад ежы больш за 12 гадзін, тэрмінова звяртацца да дактароў», — пішуць ветэрынары.
Каментары