Грамадства

Палітвязняў, што адбываюць тэрмін у калоніі, асудзілі яшчэ і за здзек са сцяга

Палітвязняў Іллю Патрушава і Віктара Шмігельскага, якія ўжо адбываюць пакаранне, зноў асудзілі. На гэты раз — за здзек з дзяржаўнага сцягу, паведамляюць праваабаронцы.

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе пра здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). На лаве падсудных — двое мясцовых жыхароў: палітвязні Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі. У сакавіку ім ужо прысудзілі па тры гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Жлобіне пасля выбараў.

Згодна з матэрыяламі абвінавачвання, у верасні 2020 года Патрушаў і Шмігельскі знялі з аддзялення «Белпошты» дзяржаўны сцяг і зайшлі ў найбліжэйшы двор, дзе «працягвалі абразлівыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўнага сімвала».

Суддзя Наталля Качалава прызнала іх вінаватымі і прызначыла па аднаму году «хіміі» кожнаму.

Па сукупнасці пакаранняў, палітвязням прысудзілі два гады і восем месяцаў калоніі. Такім чынам, да ранейшага пакарання дадалося яшчэ два месяцы калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы5

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць