Эканоміка

Саўміну зноў даручылі стрымліваць цэны і павысіць даходы людзей. Ці магчыма гэта?

На сённяшняй нарадзе з Саўмінам Лукашэнка зноў даручыў стрымліваць цэны. Нагадаем, што на асобныя катэгорыі прадуктаў цэны рэгулююцца яшчэ з канца лютага. Праўда, чамусьці ўсё адно хутка растуць. Наколькі рэальна стрымліваць цэны? Тлумачыць эксперт.

Доўгае стрымліванне цэн прывядзе да негатыўных эфектаў, як тлумачыць акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. Напрыклад, да дэфіцыту тавараў: на сусветных рынках цэны на прадукты растуць, і нашым вытворцам проста больш выгадна будзе экспартаваць, чым прадаваць у Беларусі. 

«Мы бачылі некалькі сцэнараў развіцця сітуацыі. Або прадукты з паліц знікаюць, як было з цукрам, або МАРГ займаецца ручным кіраваннем і кажа: ладна, цяпер мы дазваляем падняць цэны на рыс, а цяпер на мяса. Пытаннямі, якія без праблем звычайна вырашае сам рынак, у нас для чагосьці займаецца МАРГ.

І атрымліваецца, што няма механізму кантролю за цэнамі — яны ўсё адно растуць. У тым ліку за гэты год істотна падняліся цэны на прадукты харчавання, нягледзячы на тое, што маса пазіцый рэгулюецца. Таму такія рэчы, як стрымліванне цэн, немагчыма рэалізаваць.

Нават калі рэгуляванне цудам спрацоўвае, супермаркеты павышаюць цэны на іншыя катэгорыі тавараў і сваё дабіраюць. Гэта больш папулісцкія рухі, недальнабачныя».

Сярод даручэнняў Лукашэнкі было таксама забяспечыць баланс цэн і даходаў насельніцтва. Калі цэны збіць нерэальна, ці магчыма павысіць даходы? 

«Зразумела, што рост цэн на прадукты харчавання робіць балюча ўразлівым слаям насельніцтва (сем’ям з дзецьмі, пенсіянерам). Бо чым меншы ў цябе даход, тым больш з яго ты траціш на ежу. Сёлета мы бачым рост рэальных даходаў насельніцтва (за студзень — ліпень гэта 3% адносна такога ж перыяду мінулага года. — «НН»), але пры гэтым доля расходаў на ежу вырасла. Гэта такі індыкатар пагаршэння становішча. Расходы на ежу не той клас спажывання, які можна лёгка адкарэкціраваць. Парыў дзяржавы на гэту праблему неяк адказаць натуральны. Іншае пытанне, ці ёсць такія магчымасці», — разважае эксперт.

Пэўныя рэсурсы ў краіны ёсць — дзякуючы знешнеэканамічнаму цуду. Нашы прадпрыемствы з пачатку года (пакуль замежныя адыходзілі ад кавіднага шоку) паспяхова прадавалі тавары на экспарт, увозілі валюту ў краіну.

«Але Мінфін прагназуе, што да канца года мы пабачым дэфіцыт бюджэту. І галоўнае, што наперадзе ў нас вялікая нявызначанасць. Таму рашэнні аб павышэнні выплат бюджэтнікам ці пенсій прымаць нялёгка. Нягледзячы на тое, што сітуацыя цяпер спрыяльная, у будучыні магчыма вялікая колькасць рызык. Таму Мінфін не хоча траціць грошы цяпер, а думае пра тое, каб адкласці іх на потым, бо неўзабаве можа спыніцца цуд і наступіць эфект ад санкцый». 

Дзяржаўныя прадпрыемствы, хутчэй, будуць спрабаваць палепшыць сваё фінансавае становішча, пакрыць даўгі, якія, напрыклад, утварыліся летась праз пандэмію, а не траціць лішнія грошы на заробкі.

«Ёсць магчымасці, але з пункту гледжання доўгатэрміновага плавання ніхто не хоча траціць грошы на рост даходаў людзей. Хаця вялікага патэнцыялу павялічыць выплаты бюджэтнікам я не бачу, гэта не будзе рост 15-20%», — лічыць Кацярына Барнукова.

«Нельга падымаць цану на яйкі? Падымем на віно». Прадстаўнік рытэйлу расказаў, як гандаль абыходзіць дзяржрэгуляванне цэн

Мяса — амаль на 30%, малако — на 18%. Паглядзелі, як змяніліся цэны пасля «замарозкі»

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць