Свет

Турцыя абвясціла паслоў дзесяці краін персонамі нон грата

Эрдаган даручыў МЗС выслаць з Турцыі і абвясціць персонамі нон грата паслоў 10 краін: ЗША, Канады, Францыі, Фінляндыі, Даніі, Германіі, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нарвегіі і Швецыі.

«Я даў указанне нашаму міністру замежных спраў неадкладна прыняць меры да таго, каб гэтыя 10 паслоў былі абвешчаныя персонамі нон грата», — сказаў Эрдаган, выступаючы ў горадзе Эскішэхір. Трансляцыя вялася ў Twitter турэцкага лідара.

Прычынай такога рашэння стаў заклік вызваліць праваабаронцу Асману Кавалу, з якім дыпламаты выступілі на гэтым тыдні. Пасля гэтага іх выклікалі ў МЗС Турцыі, дзе нагадалі аб неабходнасці выконваць Венскую канвенцыю аб дыпламатычных зносінах.

Асман Кавала — праваабаронца і заснавальнік культурнага фонду Anadolu Kültür AŞ, які, у прыватнасці, падтрымлівае праекты этнічных і рэлігійных меншасцяў, якія часта маюць міжнародную накіраванасць — напрыклад, прымірэнне паміж турэцкім і армянскім насельніцтвам і мірнае рашэнне курдскага пытання.

У лютым 2020 года турэцкі суд апраўдаў яго па абвінавачванні ў датычнасці да спробы звяржэння ўрада па справе аб пратэстах у стамбульскім парку Гезі ў 2013 годзе. Аднак стамбульская пракуратара ў той жа дзень выдала новы ордар на ягоны арышт — гэтым разам яго падазравалі ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту ў Турцыі ў ліпені 2016 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь37

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь37

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць