Грамадства

Латвія не будзе пераглядаць палітыку ў дачыненні да мігрантаў з Беларусі

Рыга не можа перагледзець палітыку ў дачыненні да просьбітаў прытулку на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў аўторак заявіла міністр унутраных спраў Рэспублікі Марыя Голубева, каментуючы адпаведны заклік Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, піша ТАСС.

«Калі б мы ўпусцілі ўсіх, хто спрабуе нелегальна перасячы мяжу Латвіі з Беларусі, [то] гэты працэс доўжыўся б некалькі месяцаў. Нашы магчымасці па забеспячэнні ўсім неабходным былі б вычарпаныя вельмі хутка», — сказала яна ў эфіры Латвійскага тэлебачання.

«Калі перасячы мяжу спрабуе хтосьці, каму сапраўды пагражае небяспека, або, калі, напрыклад, ёсць маленькія дзеці, то гэтых людзей прапускаюць у Латвію», — адзначыла яна.

Па словах кіраўніка МУС, памежнікі кожны дзень канстатуюць спробы дзясяткаў чалавек нелегальна перасячы латвійска-беларускую мяжу.

«Гэтая лічба нязменная: кожны дзень спрабуюць перасячы мяжу ад 15 да 25 чалавек. Часам гэта адны і тыя ж людзі, якія аднойчы ўжо спрабавалі гэта зрабіць. Хоць мы цяпер і кантралюем мяжу, важна прасоўвацца наперад з інфраструктурным праектам [па будаўніцтве плота]», — падкрэсліла Голубева.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў6

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення2

Выйшаў на свабоду палітвязень, які прыехаў з Расіі і пры абсурдных абставінах затрымаўся ў Беларусі на тры гады6

На Ангарскай перарабляюць выезд на МКАД. Вось як хочуць арганізаваць рух2

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай41

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Расіяне знялі копію «Вельмі дзіўных спраў». Частку сцэн здымалі ў Вілейцы і Светлагорску5

У Барысаве пачалі праводзіць аперацыі па павелічэнні грудзей — у сувязі з Годам жанчыны8

Трамп заявіў, што ЗША могуць захапіць Кубу — «на зваротным шляху з Ірана»6

Пасярод мінскага лесапарку Мядзвежына збіраюцца пабудаваць біятлонны комплекс11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў6

Хочаце пагуляць на вяселлі, а сябры не збіраюцца ў ЗАГС? Аказваецца, у Беларусі ладзяць фэйкавыя вяселлі для такіх выпадкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць