Грамадства

Палітзняволеная маці пяці дзяцей: «Дзень маці мне памятны тым, як мне не далі слова»

Ад палітзняволенай мамы пяці дзяцей Вольгі Залатар на свабоду прабіліся чарговыя лісты.

«Дзякуй вялікі за віншаванні з Днём маці. У мяне няма звычкі яго святкаваць. Гэты дзень быў назначаны святам толькі ў 2006 годзе. Традыцыйна праваслаўныя адзначаюць [у гэты дзень] Пакроў Святой Багародзіцы. Гэты дзень адметны для мяне тым, што ў 2017 годзе я была ўзнагароджана Ордэнам маці.

Я была абураная, што не дазволілі ўзяць з сабой дзяцей, прасілі даслаць фота вопраткі, якую я апрану, і тэкст маёй прамовы для ўзнагароджання. Да гэтых часоў шкадую, што не адправіла тэксту, бо слова мне з-за гэтага не далі. Затое я цяпер добра ведаю, як рыхтуюцца ўсе цырымоніі. Затое я дамаглася, каб гучала беларуская мова. 

Эх! Да гэтых часоў прыкрыя ўспаміны. І без ордэна я — шчаслівая…»

«Так дзіўна, што адбываецца столькі ўсяго творчага, пазітыўнага. Аднак у мяне цяпер такі настрой, што станоўчыя, на першы погляд, навіны мною ўспрымаюцца з сумам. Шмат гадоў у кастрычніку праходзіў Восеньскі салон, які арганізоўваў Белгазпрамбанк. Вось і набеглі думкі, як было і як стала.

Лёс «Нашай гісторыі» выклікае слезы, асабліва, што адзін з яе рэдактараў — сапраўдны светлы, чулы, неймаверна эрудаваны чалавек знаходзіцца тут.

Мне шкада кожнага. Мне баліць сэрца за кожнага. І гэта не фігура мовы. Табе, можа, падаецца, што ў мяне кепскі настрой ці я ўпала духам. Якраз-такі наадварот».

«Нягледзячы на ашаламляльныя навіны, я пераконваюся, што для дасягнення жаданай мэты трэба прыкласці намаганні, папрацаваць, быць упартым і паслядоўным. І вельмі важна — выбар сродкаў! Я пераканана, што ЛЮБОЎ пераможа нянавісць і зло. Лісты, якія я атрымліваю, напоўнены цяплом, заботай, надзеяй на перамогу ДАБРА. Нам усім трэба прайсці гэты шлях. Ён цяжкі, балючы, страшны. Аднак, ёсць і адваротны бок: мы болей не асобныя адзінкі, а ўзаемазвязаныя, з'яднаныя адной марай, узрастае ўзаемападтрымка і чуласць».

….

«Я цяпер чытаю «Кнігу радасці» Далай-ламы і Дэсманда Туту. Гэта дыялог далай-ламы і арцыбіскупа пра тое, як дасягнуць шчасця. Чытаю з алоўкам. Ідэі кнігі адпавядаюць маім каштоўнасцям і перакананням».

«Юра, як будуць вядомы вынікі разгляду інцыдэнту з Ryanair, напішы мне, калі ласка. У наступным месяцы будзе разглядацца і мая справа. Маральна рыхтуюся, што суд можа быць закрыты. Ужо ўзяла сабе за правіла настройвацца на горшыя варыянты, спадзяючыся на лепшае. З Божай дапамогай усё будзе добра».

***

Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка. Яе выставілі абвіначванні па арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (Арганізацыя і навучанне дзеянням, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (Дапамаганне ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

Пытанне адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй так дагэтуль і не вырашана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць