Грамадства

«Падазрэнні ў спробе дзяржперавароту супрацоўнікаў цэнтральнага апарату МУС». Хакеры злілі ў сетку новую партыю «даносаў»

У верасні аб’яднанне хакераў заявіла про ўзлом базы званкоў на лінію 102. Тады яны злілі даныя пра 2842 чалавек, якія ў жніўні-верасні паведамлялі ў міліцыю пра бел-чырвона-белыя сцягі і стужкі, людзей, што збіраюцца на пратэсты, і гэтак далей. Сёння з’явілася другая партыя звестак — гэта больш за 1400 чалавек. І змест іх званкоў.

Фота: lenta.ru.

Паведамленні размеркаваныя па карце і некаторыя выглядаюць так.

«Валодае фактамі, якія сведчаць пра неабходнасць праверкі і перадачы матэрыялаў у следчыя органы па падазрэнні ў сабатаванні і ўдзелу ў путчы і спробе дзяржаўнага перавароту некаторых супрацоўнікаў цэнтральнага апарату МУС», — паведамляе жыхар Мінска.

«Невядомыя асобы распаўсюджваюць пра яе інфармацыю аб тым, што яна, калі была старшынёй выбарчай камісіі, фальсіфікавала выбары», — такі званок паступіў з Браслаўскага раёна.

«У цырульні супрацоўнік носіць белую стужку на руцэ і не хоча здымаць», — паведаміў жыхар Баранавічаў. Выглядае, што ён якраз уладальнік той самай цырульні.

«Да выбарчага ўчастка пад'ехаў аўтамабіль, з якога выйшаў (імя і прозвішча), у якога на адзенні была белая стужка, а з машыны ціха іграла музыка «Я чакаю перамен», і ў машыне ляжаў сцяг белага колеру», — такое паведамленне было ў Расонскім раёне.

Між тым аб'яднанне хакераў адзначае, што, нягледзячы на тысячы імёнаў у іх спісе, колькасць такіх людзей складае менш за 0,1% насельніцтва.

Міністэрства ўнутраных спраў дагэтуль не пракаментавала ні ўзлом базы лініі «102», ні АІС «Пашпарт».

Чытайце таксама:

«На мяне самога напісалі чатыры даносы». Гісторык Ігар Кузняцоў пра злітую базу зваротаў у міліцыю і паралелі з 1930-мі

Як беларусам далей жыць са стукачамі і ахвярамі? Вопыт нямецкага грамадства, якому давялося прызнаць калектыўную віну

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць