Свет

Дырэктар канадскіх авіяліній заявіў, што не ведае адну з дзяржаўных моваў ‒ пачаліся пратэсты

Майкл Русо, дырэктар канадскіх авіяліній Air Canada, выступіў у гэтым месяцы перад франкамоўнай аўдыторыяй на англійскай мове. На пытанне журналістаў, ці гаворыць ён па-французку, Русо прызнаўся: «Я пражыў у Квэбэку 14 год, не ведаючы французскай, і думаю, што гэта шмат добрага кажа пра горад Манрэаль». Каля сотні чалавек з плакатамі падцягнуліся да аэрапорта пад Манрэалем, патрабуючы яго адстаўкі. Пра скандал паведамляе Wall Street Journal.

 Фота Манрэаля з Pixabay.com

Супрацьстаянне франкамоўных і англамоўных канадцаў у Квэбэку цягнецца з 18 стагоддзя. Але ў гэтым месяцы абаронцы французскай мовы пайшлі далей і пачалі адрасна змагацца з кіраўнікамі буйнога бізнэсу, якія так і не вывучылі дзяржаўную мову.

«Гэта абраза Квэбэка», — заявіла Мары-Ан Алёпэн, арганізатарка пратэстаў супраць Русо, і прэзідэнтка групы прасоўвання франкафоніі. Бо французская — дзяржаўная мова ў Канадзе, а ў Квэбэку яна афіцыйная мова ўраду, судоў, адукацыі і бізнэсу, пачынаючы з 1970-х гадоў.

Да 1970-х кіраўнічыя пасады вядучых кампаній займалі ў асноўным англамоўныя людзі. Цяпер сітуацыя мяняецца. Варта ўлічыць, што насельніцтва Квэбэка — 8 мільёнаў чалавек, а англамоўных сярод іх — толькі семсот тысяч.

Квэбэк паслядоўна уводзіць больш строгія моўныя правілы. Так, у 2019 годзе федэральны суд Канады абавязаў усё тыя ж авіялініі Air Canada сплаціць 17 000 даляраў маральнай кампенсацыі франкамоўнай пары, якая заўважыла на борце самалёта, што надпісы «выхад» і «асцярожна» зробленыя большымі літарамі па-англійску і меншымі па-французску.

Кіраўніцтва авіяліній вымушанае было апраўдвацца за словы свайго дырэктара і цяпер. Яны ўжо заявілі, што Русо пачаў браць урокі французскай мовы і іспыт па ёй увойдзе ў яго штогадовую атэстацыю.

Але працэс рушыў, і нічога яго не спыніць. Выпадак з няведаннем французскай мовы Майклам Русо прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо назваў «проста непрымальным». І нават адмовіўся каментаваць.

Прэм’ер Квэбэка Франсуа Лего ўжо заявіў, што хоча правесці сустрэчу з усімі дырэктарамі буйных кампаній Квэбэка і абмеркаваць іх французскую мову. Прадстаўнікі дырэктараў пачалі публікаваць справаздачы пра іх моўныя кампетэнцыі.

Нехта бярэ прыватныя ўрокі, нехта актыўна займаецца на курсах.

Вядоўца ютуб-канала «Жизнь-малина» за два тыдні свабодна загаварыў па-беларуску. Вось як яму гэта ўдалося

Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў

«Я не хачу, каб у мяне была беларускамоўная дзяўчына». Выйшла кніга, дзе сабраная маленькая частка гісторый пра дыскрымінацыю белмоўных

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць