Усяго патроху22

Паветра 28, вада 22

Зноў горача i амаль без дажджоў. Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Зноў горача i амаль без дажджоў. Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Сёння ўдзень толькi месцамi па Гродзенскай, Вiцебскай, на паўночным захадзе Мiнскай i Брэсцкай абласцей чакаюцца кароткачасовыя дажджы i часам навальнiцы, паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Тэмпература паветра ўдзень 22—28 градусаў.

У чацвер увогуле чакаецца сонечнае надвор’е. Тэмпература паветра ўначы 10—17, удзень 23—29 цяпла.

А вось у пятнiцу, на фоне павышанага цiску, над тэрыторыяй Беларусi пачне рухацца атмасферны фронт, таму месцамi па паўночным захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальнiцы.
Тэмпература паветра ўначы 12—18, удзень 20—27, па паўднёвым ўсходзе да 29 градусаў.

У суботу i нядзелю ападкаў увогуле не прадбачыцца. Тэмпература паветра ўначы 9—15,

удзень у суботу 20—27, у нядзелю 22—27, на поўднi краiны да 30 цяпла.

Мiж iншым, гэта лета вызначаецца даволi дажджлiвым норавам. Сiноптыкi паведамляюць,

што за 27 дзён лiпеня ў Мiнску выпала ўжо 168 мм ападкаў, што складае амаль 2 месячныя нормы. За гэты час месцамi па Магiлёўскай i Гомельскай абласцях выпала ажно каля 2,5 месячнай нормы ападкаў.

Паводле iнфармацыi гiдраметцэнтра, з першых дзён лета ў Мiнску выпала 355 мм ападкаў. У апошнi раз такая вялiкая колькасць ападкаў залiвала Мiнск у чэрвенi i лiпенi толькi ў 1973 годзе (396 мм). У Магiлёве i Гомелi за два гэтыя месяцы выпала 321 i 366 мм ападкаў адпаведна.

У гэтых гарадах такiх моцных дажджоў летам айчынныя сiноптыкi не фiксавалi яшчэ нiколi.

Звязда

Каментары2

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць