Свет

Прэзідэнт Харватыі: Украіне не месца ў НАТА, і ў выпадку нападу Расіі Заграб дапамагаць ёй не будзе

Прэзідэнт Харватыі Зоран Міланавіч заявіў, што Украіне не месца ў НАТА, і ў выпадку наступлення Расіі Заграб максімальна дыстанцуецца ад падзей і выведзе усіх вайскоўцаў з рэгіёна. Пра гэта паведамляе УНІАН.

Фота: predsjednik.hr

Адказваючы на пытанне харвацкага выдання «Dzennik», як Харватыя адрэагуе на сітуацыю ва Украіне, прэзідэнт Харватыі заявіў:

«Мы не будзем мець з гэтым нічога агульнага і не павінны нічога. Калі будзе эскалацыя, то выведзем [з рэгіёна] апошняга харвацкага салдата».

Акрамя таго, Мілановіч зрабіў некалькі скандальных заяў адносна Украіны, згадаўшы карупцыю, падзеі Рэвалюцыі Годнасці і імкненне Украіны ўступіць у НАТА і ЕС.

«Украіне не месца ў NATO. Калі Украіна змяніла ўладу, тады гэта рух, які не быў дэмакратычным, быў пераваротам, падчас якога былі забітыя 50 чалавек. Гісторыя была такая — Украіна ідзе на Захад, нічога не пытаючыся у Расіі, у ЕС яе чакаюць малочныя рэкі — кісельныя берагі. Украіна да гэтага часу застаецца адной з самых карумпаваных краін, ЕС Украіне нічога не даў»,

— сказаў харвацкі прэзідэнт.

Міланавіч прызнаўся, што будзе ўсімі сіламі перашкаджаць любому прыцягванню Харватыі да канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

«Пленкавіч [прэм'ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч, прыязны Украіны] можа пагражаць, колькі захоча. Харватыя павінна бегчы ад гэтага, як ад пажару. Харватыя не будзе пажарнікам ва ўсім гэтым»,

— заявіў Міланавіч.

Пасля гэтага выказвання Міланавіча аператыўна ўнеслі ў базу «Міратворац», куды запісваюць адкрытых ворагаў Украіны. На думку аўтараў публікацыі, прэзідэнт Харватыі распаўсюджвае крамлёўскую прапаганду і апраўдвае расійскую агрэсію.

А ва ўкраінскім МЗС заявілі, што патрабуюць публічнага абвяржэння абразлівых заяў прэзідэнта Харватыі. Адзначана, што сцвярджэнні Мілановіча аб падзеях Рэвалюцыі Годнасці абражаюць памяць украінцаў і замежнікаў, якія аддалі свае жыцці дзеля еўрапейскай будучыні Украіны.

«Харвацкі прэзідэнт прадэманстраваў сваё грэблівае стаўленне і няўдзячнасць за дапамогу, якую Украіна і ўкраінцы аказвалі Харватыі падчас яе барацьбы за незалежнасць, а таксама ў барацьбе з разбуральнымі пажарамі ў мінулым годзе. Але мы ўпэўненыя, што гэтая няўдзячнасць з'яўляецца яго асабістай рысай і не распаўсюджваецца на харвацкі народ, з якім нас аб'ядноўвае сяброўства і ўзаемная павага»,

— сказана ў каментары МЗС Украіны.

Зоран Міланавіч — палітык левай палітычнай арыентацыі, ён лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі. Згаданы ж ім прэм'ер Андрэй Пленкавіч — прадстаўнік кансерватыўнай Харвацкай дэмакратычнай супольнасці.

Андрэй Пленкавіч неадкладна адрэагаваў на заяву прэзідэнта. «Наколькі мне вядома, харвацкіх вайскоўцаў ва Украіне няма», — сказаў прэм’ер журналістам і дадаў, што кантынгент харвацкага войска, які быў у Польшчы, гэтымі днямі якраз вярнуўся.

«У першую хвіліну я падумаў, што гэта кажа нейкі расійскі службовец, — каментаваў Пленкавіч заяву Міланавіча, з якой той выступіў падчас наведвання кандытарскай фабрыкі. — Напэўна, так паўздзейнічаў цукар, яму там далі нейкія цукеркі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза9

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Усе навіны →
Усе навіны

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд2

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна31

Войска Расіі ўдарыла па партовай інфраструктуры Адэскай вобласці: 7 загінулых, 15 параненых

«Гэта не пачатак вайны — гэта абвяшчэнне пра помсту». ЗША нанеслі ўдары па цэлях «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі2

Ці можна насіць адны і тыя ж шкарпэткі некалькі дзён? Мікрабіёлагі даюць адназначны адказ11

Максім Знак наведаў спектакль «Зэкамерон», пастаўлены па ягонай кнізе, напісанай у СІЗА9

У Кіеве дэмантуюць помнік Міхаілу Булгакаву ў цэнтры горада116

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза9

Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць