Свет

Украіна адключыцца ад энергасістэм Расіі і Беларусі. Пакуль часова

Украінская энергетычная сістэма ў лютым часова адлучыцца ад энергасістэм Расіі і Беларусі для тэставання працы ў ізаляваным рэжыме. Пра гэта сказаў прэм'ер Украіны Дзяніс Шмыгаль, паведамляе afn.today.

Фота ілюстрацыйнае, tomwang / depositphotos.com

«У наступным месяцы запланаваная тэставая праца энергасістэмы ў ізаляваным рэжыме падчас праходжання зімовых максімумаў нагрузкі. Прадугледжанае правядзенне сістэмных выпрабаванняў працы энергасістэм Украіны і Малдовы ў складзе адзінага блока рэгулявання ў ізаляваным ад сінхроннай зоны краін СНД і Балтыі рэжыме»,

— сказаў украінскі прэм'ер.

Акрамя таго, Шмыгаль дадаў, што «цяпер ідзе актыўная праца па інтэграцыі энергасістэмы Украіны з еўрапейскай сістэмай ENTSO-E».

Дзяніс Шмыгаль запэўніў, што ў цэлым энергасістэма Украіны працуе стабільна, у краіне дастаткова энергарэсурсаў, каб прайсці ацяпляльны сезон. Пры гэтым, паводле яго слоў, за 25 дзён студзеня спажыванне электраэнергіі перавышае спажыванне за адпаведны перыяд 2021 года на 5%.

Асноўную нагрузку нясуць атамныя электрастанцыі, цяпер працуюць 14 з 15 блокаў АЭС. А ў пачатку лютага запланаванае завяршэнне планавага бягучага рамонту чацвёртага энергаблока Ровенскай АЭС і ўключэнне яго ў сетку, што забяспечыць працу 15 блокаў атамных станцый.

Але пакуль Украіна нярэдка мусіць звяртацца і да закупак беларускай электраэнергіі. 

Некалькі дзён таму, 25 студзеня, з-за спрацоўвання аўтаматыкі быў адключаны 1-ы энергаблок Хмяльніцкай АЭС, і ўкраінцы мусілі прасіць дадатковых паставак энергіі з Беларусі. «Прадастаўленне электрычнай магутнасці ажыццяўляецца па запыце ўкраінскага боку 25 студзеня з 11.00 да 18.00 у рамках двухбаковага дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі», — гаварылася ў паведамленні Мінэнерга Беларусі.

Пры гэтым РБК-Украіна нагадвала, што думкі украінцаў адносна куплі электраэнергіі ў Беларусі падзяліліся. 32,4% рэспандэнтаў лічаць, што гэта неабходна, каб пазбегнуць адключэнняў. З іншага боку, 33,5% лічаць гэта небяспечным, бо Беларусь і Расія ўтвараюць сумесную Саюзную дзяржаву, а яшчэ 9,8% лічаць гэта недапушчальным, улічваючы тое, што гэта з'яўляецца падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым, чвэрць рэспандэнтаў (24,3%) не змаглі вызначыцца са сваім меркаваннем.

Чытайце таксама:

Украіна пачала аварыйны імпарт электраэнергіі з Беларусі

Беларусь пачала пастаўку электраэнергіі ва Украіну. Але гэта не доўгатэрміновы кантракт

Каментары

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы7

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі157

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы7

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць