Спорт

Маньякі побач з намі. Як сябар гадамі шантажаваў вядомага футбаліста ананімнымі мэсэджамі

Фабіа Квальярэла — 39-гадовы футбаліст, які шмат сезонаў зачароўваў сваёй гульнёй фанатаў італьянскай «Сампдорыі» і нацыянальнай зборнай Італіі. Пры гэтым мала хто ведаў, якая драма разгортваецца ў прыватным жыцці зоркі.

Фота: globallookpress.com

Прыкладна з 2006 года Квальярэлу пераследаваў невядомы. Футбаліст атрымліваў лісты з пагрозамі. Да яго калегаў па клубу «Напалі», дзе тады гуляў Фабіа Квальярэла, прыходзілі дзіўныя эсэмэскі пра яго: нібыта Квальярэла — педафіл, ужывае какаін і звязаны з мафіяй, піша onet.pl.

Выявілася, што невядомы злачынец — гэта сябар футбаліста, былы паліцэйскі Рафаэль Пікала.

Спачатку Пікала павінен быў проста разабрацца з месэнджарам гульца, які нехта ўзламаў. Іх агульны знаёмы Джуліа Дэ Рыза атрымліваў ад невядомага паведамленні з пагрозамі. Пазней злачынцы пачалі пагражаць і Фабіа Квальярэлу. Футбаліст папрасіў Рафаэля Пікала вырашыць гэтае пытанне.

З цягам часу паліцэйскі заваяваў давер зоркі. Квальярэла пачаў праводзіць усё больш часу разам з новым сябрам. Ён абяцаў Фабіа вырашыць пытанне са злачынцам, падтрымліваў яго, але забараняў таму расказваць іншым пра пераслед.

Рафаэль Пікала рабіў выгляд, што расследуе гісторыю з Фабіа, але яго расследаванне было фікцыяй.

Тым часам колькасць паведамленняў усё расла, Фабіа Квальярэла нават атрымаў фота труны са сваёй выявай у ёй.

У гульца пачалася дэпрэсія, праблемы ў клубе, ён вырашыў перайсці ў каманду-канкурэтна — турынскі «Ювентус». Гэта выклікала шалёную рэакцыю фанатаў «Напалі».

Але праз ажно пяць гадоў пераследу Пікала зрабіў памылку, якая выклікала падазрэнні ў футбаліста. Ён паспрабаваў запэўніць «сябра», што сітуацыя пагаршаецца і што цяпер ён сам атрымлівае лісты ды паведамленні з пагрозамі. Калі ж гулец папрасіў яго іх паказаць, каб параўнаць змест, Пікала адказаў, што ўжо ўсё выдаліў.

Тады Квальярэла вырашыў наняць дэтэктыва, які і дапамог знайсці злачынцу. Рафаэля Пікала заўважылі, калі ён адпраўляў паведамленні з пагрозамі, а ў паліцыі Неапаля распавялі, што не ведаюць ні пра якое расследаванне з яго боку.

Следства доўжылася 5 гадоў. У лютым 2017-га Рафаэля Пікала нарэшце асудзілі на 4 гады і 8 месяцаў зняволення. Ён так і не прызнаў сваю віну.

Што да фанатаў «Напалі», то яны даравалі Квальярэлу сыход з клуба і нават прысвяцілі яму песню.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету21

Падчас гульні Сабаленка на US Open на корце моцна патыхала марыхуанай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру8

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць