Спорт22

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?

Некалькі сезонаў запар на матчах «Іслачы» з Мінскага раёна — як хатніх, так і выязных — запальваў баяніст: заўзятар каманды прыходзіў на трыбуны з інструментам. У 2020 годзе ён перастаў быць лакальным мемам і набыў у пэўным сэнсе міжнародную вядомасць. Праз кавід у Еўропе футбол апынуўся на паўзе, а ў Беларусі працягвалі гуляць — за дзіўным турнірам сачылі ў розных кутках свету. Пра баяніста пачалі рабіць сюжэты розныя медыя. Аднак з сезона-2024 пра яго няма згадак у клубных аглядах — быццам чалавек знік. Праект Betting.team паспрабаваў высветліць, як змянілася жыццё музыкі з таго часу.

Адкуль ён такі ўзяўся?

Баяніста завуць Валер Калантай. Пра сябе ён расказаў у 2019 годзе клубнай прэс-службе. Нарадзіўся ў Заслаўі, але пераехаў у Міханавічы Мінскага раёна, дзе знайшоў жонку. 20 гадоў адпрацаваў у мясцовай школе выкладчыкам гісторыі, працы і музыкі. Сярод яго вучняў былі будучы галоўны трэнер «Іслачы» Віталь Жукоўскі, а таксама будучы гулец Ігар Зюлеў.

Яшчэ Калантай падпрацоўваў тамадой. Пайшоўшы са школы, ён стаў прыватным прадпрымальнікам — арганізаваў музычны міні-калектыў «Гармоніка» (аснову рэпертуару складалі народныя песні і песні расійскіх выканаўцаў, а таксама хіты 1980-х), выступаў у санаторыях, а таксама ў розных вёсках і пасёлках. Акрамя таго, Калантай быў удзельнікам гурта White Russians, які гастраляваў па Германіі, «граў у знаёмых немцаў, прасоўваў беларускую і рускую музыку ў Еўропу».

Заўзятарам «Іслачы» ён стаў яшчэ ў 2016 годзе пасля таго, як даведаўся пра клуб з навін. Пазней адправіў сына ў ДЮСШ «Іслачы» — той займаўся разам з сынам Жукоўскага.

Спачатку Калантай хадзіў на матчы без баяна. Бывала, што на выездах наогул аказваўся адзіным заўзятарам «Іслачы». Інструмент упершыню прынёс у сезоне-2018, каб дадаць разынку ў падтрымку «ваўкоў» і зрабіць тое, чаго раней не рабілі. З цягам часу баяніст стаў візітоўкай клуба з Мінскага раёна.

Слава да фаната прыйшла ў 2020 годзе, калі ва ўсім свеце пісалі пра Беларусь, якая амаль адзіная ў свеце тады не спыніла футбольны чэмпіянат, нягледзячы на пагрозу кавіду. У Расіі яго называлі «героем дня». На адной з пляцовак выйшаў рэпартаж пад назвай «Люты баяніст Валера».

Баян на матчах «Іслачы» можна было пачуць яшчэ ў сезоне-2024. Але потым інструмент знік з публічнай прасторы, як і сам Калантай. Дык што ж адбылося?

На матчах бывае рэдка з-за працы за мяжой

У 53‑гадовага Калантая некалькі старонак у сацсетках, аднак яны даўно не абнаўляюцца: Instagram — з красавіка 2023-га, Фэйсбук — з красавіка 2020-га. У калектыву White Russians, удзельнікам якога быў Калантай, ёсць YouTube-канал, але там толькі тры ролікі, якія былі размешчаныя яшчэ ў 2020 годзе. Сярод іх — «Люты кліп супраць каранавіруса з баяністам «Іслачы».

У футбольных колах Беларусі хадзілі размовы, што Калантай перабраўся ў Германію, куды раней ездзіў з гастролямі. Аднак, як удалося даведацца Betting.team, цяперашняе жыццё беларуса не звязанае з Еўропай, хоць значную частку часу ён сапраўды праводзіць за мяжой.

Цяпер Калантай вельмі часта ездзіць у Маскву. Здараецца, што адсутнічае ў Беларусі тыднямі. Ён працуе на вяселлях, юбілеях і іншых урачыстасцях вядучым, грае і на баяне. Замоў вельмі шмат, таму вырвацца дадому няпроста. У такім рытме правінцыйны шоумэн жыве ўжо каля двух гадоў.

У Германіі ён таксама працягвае выступаць — ужо самастойна, бо гурт White Russians пасля пераезду балалаечніка ў Польшчу распаўся.

Тым не менш, пры магчымасці Калантай імкнецца бываць на матчах «Іслачы». У гэтым сезоне наведаў пяць хатніх гульняў, прычым заўсёды з баянам. Быў ён і 28 кастрычніка на надзвычай важнай сустрэчы з віцебскім «МЛ», у якой каманда з Мінскага раёна перамагла дзейнага чэмпіёна і істотна павялічыла свае шанцы ў чэмпіёнскай гонцы. Святкаванне гола Адэолы Алалее — адзінага ў той дзень на САК «Алімпійскі» — прайшло пад гукі інструмента.

Ужо ўвечары пасля гульні Калантай, які падтрымлівае сувязь з дасведчанымі заўзятарамі каманды і яе экс-галоўным трэнерам Жукоўскім, з’ехаў з Беларусі.

Яго сыну, які раней займаўся ў ДЮСШ «Іслачы», лекары забаранілі займацца футболам. Цяпер юнак, як і бацька, з’яўляецца актыўным заўзятарам «Іслачы».

Каментары2

  • White belorussians
    31.10.2026
    Молодец, чувак, сапраудны белорус! Шчасця тебе и здароуя, и главное - быть на свободе!
  • Угу
    01.11.2026
    White belorussians, Валерка цудоўны прастытут,які задавіцца за капейку.Ведаю яго асабіста. На Беларусі выконвае народныя й савецкія песьні, у Нямеччыне Чырвону калыну, што ў замежжы ў расеі,адкуль амаль не зьчджае, хз.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць