Здарэнні

«Хай не разумнічаюць». Як кіраўнікі міліцыі ў 2020-м ставілі суддзяў на месца

У сеціве з’явіўся чарговы зліў размоваў міліцэйскіх начальнікаў. Як сцвярджае аб’яднанне хакераў, на запісе былы кіраўнік упраўлення аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі МУС Раман Мельнік і першы намеснік кіраўніка Мінскай абласной міліцыі Віталь Казлоў. Хутчэй за ўсё, размова адбывалася восенню 2020-га года. На запісах ідзе абмеркаванне таго, што суддзі ў Мінскай вобласці даюць занадта мяккае пакаранне затрыманым на пратэстах. І нават не хаваюць, што будуць вырашаць пытанне праз старшыню Вярхоўнага суда.

Раман Мельнік. Фота БЕЛТА

Так, голас, падобны да Мельніка, прыводзіць прыклад: разгледзелі 209 справаў, а вынеслі адміністратыўных арыштаў менш за 10%.

«А гэта актыўныя [удзельнікі], самыя мярзотныя! А штрафы, шчыра кажучы, ну як па галаве пагладзілі. Ну што такое 2-3 базавыя?»

На гэта чалавек з голасам, падобным да Казлова, адказвае, што спрабаваў высветліць пытанне з калегам па Мінску, Ігарам Падвойскім, маўляў, там міліцыя ўзаемадзейнічае па «пратэсных» справах з Мінскім гарадскім судом. 

«Я зараз скажу начальніку Жодзінскага райаддзелу, у абласны суд перазваню», — дадае ён. 

«Віталь Анатольевіч, — кажа голас, падобны да Мельніка. — Трэба, пад’едзьце ў абласны суд. Адрэгулюйце вы гэтыя пытанні. Суд павінен быць упэўненым. Кажу, як ёсць, затрымліваюць самых ярых. Па горадзе [Мінску] у мяне пытанняў няма, але па судах Мінскай вобласці ёсць пытанні, калі там суддзі не да канца разумеюць, пачынаюць капацца, маўляў, а дакажыце нам гэта, а яшчэ гэта. Бляха-муха, ну!»

Далей суразмоўца адкрыта кажа, што АМАПаўцы, якія затрымліваюць людзей, не могуць выступаць у судзе сведкамі, таму на гэту ролю ставяць супрацоўнікаў райаддзелаў, куды ўжо прывозяць затрыманых. То-бок сведкамі ў судзе выступаюць людзі, якія насамрэч не былі на месцы здарэння, не бачылі тое, што пасля ўказваюць у пратаколах. Суддзі справядліва задаюць пытанні, але гэта не задавальняе міліцэйскіх начальнікаў. 

«Я не магу расцягнуць АМАП, каб яны ўдзельнічалі ў судовых паседжаннях, — заяўляе голас, падобны да былога кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі МУС. — Хапае працы, гэта тычыцца і вашага АМАПа. Пераканайце абласны суд, што гэта самыя зацятыя [затрыманыя]. Калі будзе збой, давайце мне канкрэтныя факты, прозвішчы, я тады буду выходзіць на Вярхоўны суд. Хай не разумнічаюць, а займаюць дзяржаўную пазіцыю. Ёсць у мяне адпаведныя каналы, я гатовы іх падключаць».

Віталь Казлоў. Фота mlyn.by. 

Чым прадыктаванае жаданне, каб затрыманым давалі больш суворае пакаранне?

«У нас не праглядаецца эфект, — даводзіць голас, падобны да Мельніка. — У нас ужо ідуць паўторнікі. Таму што яму на тым баку заплацілі, эквівалент сто долараў, а штрафік яму далі дзве базавыя. Для яго гэта як пыл. Уключайце любыя рычагі».

Проста нагадаем, што фармальна судовая ўлада ў Беларусі незалежная. Ніводны міліцэйскі начальнік не мае права ўказваць суддзі, якое той павінен прыняць рашэнне, гэта крымінальнае злачынства.

Далей прыводзіцца размова, як адзначаецца, Казлова з намеснікам начальніка сталічнай міліцыі Ігарам Падвойскім. Голас, падобны да Казлова, спрабуе высветліць, як у калегі атрымалася вырашыць пытанне з суддзямі. Удакладняе, што ўжо вырашае пытанні праз камітэт (найверагодна, КДБ) і выходзіў на намесніка Мінскага абласнога суда Генадзя Кляшчонка (у 2008-м прызначаны бестэрмінова). 

Ігар Падвойскі (злева) з былым міністрам унутраных справаў Ігарам Шуневічам

«Я папрасіў Пурынка і Гарусава, маўляў, падсабіце, каб не пачыналі адміністратыўны працэс супраць супрацоўніка АМАП, ну там быў касяк у дачы паказанняў. Суддзя ў Жодзіна пачала працэс. Але там чык-чык — і ўсё перакрэслілі. Пазванілі Сукалу [старшыня Вярхоўнага суда з 1997 года] і ўсё вырашылі. І ўсё, пасля гэтага пытанняў не ўзнікала», - кажа голас, падобны да Ігара Падвойскага.

Казлоў і Падвойскі па-ранейшаму працуюць у міліцыі. Раман Мельнік вясной 2021 года быў прызначаны кіраўніком Ленінскага раёна ў Мінску. 

У сеціве рэгулярна з'яўляюцца запісы, як сцвярджаюць хакеры, размоваў міліцэйскіх начальнікаў. Апроч таго, хакеры ўзламалі адразу некалькі міліцэйскіх базаў з асабістымі дадзенымі грамадзян Беларусі. Аднак сілавікі ніяк не каментуюць сітуацыю, інфармацыі пра тое, што па дадзеных фактах заведзеныя крымінальныя справы, няма, як і інфармацыі, якія намаганні дзяржаўныя органы прыкладаюць для абароны персанальных звестак і размоваў і сваіх супрацоўнікаў, і простых грамадзян.

Чытайце яшчэ:

«Усе справы разглядала нармальна, а тут лыкам уперлася». Новы шакуючы зліў — як міліцыя камандуе суддзямі

«Вельмі амбіцыйны, хоча трапіць у генералы». Хто такі Віталь Казлоў, голас якога часта трапляе на злівы хакераў

Каментары

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей5

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку11

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку10

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

Сетка Malanka аднавіла працу

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

«Выжыла толькі котка». Абгарэлая, яна прасядзела 12 гадзін на лесвіцы пасля пажару ў кватэры ў Маладзечне, дзе загінулі тры чалавекі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей5

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць