Эканоміка

У Нацбанку расказалі, як часта махляры крадуць грошы ў беларусаў у інтэрнэце

Па выніках 2021 года міліцыя адрапартавала, што ўпершыню за пяць год скарацілася колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Сілавікі не ўдакладняюць лічбы, але іх публікуе Нацбанк. Так, летась было зарэгістравана 12,3 тысячы кіберзлачынстваў, і гэта прыкладна адпавядае ўзроўню 2020 года. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота pixabay.com

Найбольш распаўсюджаны тып злачынства — вішынг, калі махляры тэлефануюць пад выглядам супрацоўнікаў банка і выманьваюць канфідэнцыйную інфармацыю ва ўладальнікаў картак або просяць іх здзейсніць пэўны плацёж. І колькасць такіх фактаў за год скарацілася ўсяго на 2,4%. 

А вось колькасць злачынстваў на пляцоўцы «Куфар», на якія масава скардзіліся беларусы, скарацілася на траціну. Тым часам расце колькасць злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем фішынгавых сайтаў, большасць з іх — рэсурсы, якія імітуюць сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання беларускіх банкаў.

Нацбанк плануе дапрацаваць праект указа прэзідэнта «Аб некаторых мерах па супрацьдзеянні махлярству ў банкаўскім сектары». Мэта — наладзіць супрацоўніцтва паміж Нацбанкам, банкамі і праваахоўнымі органамі, якія займаюцца супрацьдзеяннем махлярству. Таксама павінны быць вызначаныя механізмы абмежавання расходных аперацый па рахунках, якія махляры выкарыстоўваюць для атрымання даходаў. 

Банкаўскі кодэкс будзе дапоўнены зменамі ў частцы кібербяспекі. Нацбанк мае аўтыматызаваную сістэму апрацоўкі інцыдэнтаў інфармацыйнай бяспекі, плануецца, што доступ да базы атрымаюць і іншыя зацікаўленыя бакі, задача якіх — прадухіляць кіберзлачынствы. 

Што ўскладняе барацьбу з кіберзлачыннасцю ў Беларусі? У тым ліку і палітычная сітуацыя. Непрызнанне палітычнай суб’ектнасці вядзе да таго, што замежныя дзяржавы адмаўляюцца прадастаўляць Беларусі прававую дапамогу, злачынцы пра гэта ведаюць і карыстаюцца момантам. На гэта звяртаў увагу следчы Цэнтральнага апарата СК, які спецыялізуецца на справах, звязаных з інфармацыйнай бяспекай. Ёсць і іншыя праблемы. 

У 2014 годзе ў Беларусі былі змененыя правілы рэгістрацыі электронных кашалькоў. Гэта прывяло да таго, што карыстальнікі перайшлі на замежныя плацежныя сістэмы. Так адміністратыўны бар’ер ускосна ўскладніў працу беларускіх следчых з кіберзлачынствамі: адсачыць злачынныя аперацыі і датычных да іх асоб стала складаней.

Чытайце таксама

Тэлефонныя махляры зарабляюць грошы, прымушаючы суразмоўцаў слухаць цішыню

Новы від махлярства: мінчук хацеў трапіць на інтым-вечарынку, а яго падманулі

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы37

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы37

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць