Свет

Украіна патрабуе ад Расіі неадкладна вярнуцца за стол перамоваў

Расія павінна неадкладна вярнуцца за стол перамоваў. Украіна выступае за мірнае ўрэгуляванне сітуацыі і асуджае прызнанне «ЛНР» і «ДНР». Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца падчас пасяджэння Рады бяспекі.

Украіна патрабуе ад Рады Бяспекі ААН распачаць крокі для аднаўлення міру і стабільнасці, заявіў Кісліца.

«Рада Бяспекі павінна ўзгадніць або вырашыць, якія меры неабходна прыняць для аднаўлення міру і бяспекі», - сказаў ён на пасяджэнні.

Ён таксама заявіў, што вірус, які «паражае ААН, распаўсюджвае Крэмль».

«Мы на сваёй зямлі. Мы нічога і нікога не баімся. Мы нікому нічога не аддамо. Мы патрабуем ад Расіі адмяніць рашэнне аб прызнанні і вярнуцца за стол перамоваў. Мы асуджаем загад аб уводзе дадатковых расійскіх акупацыйных войскаў на тэрыторыю Украіны», - заявіў Кісліца.

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі выступіў са зваротам да ўкраінскай нацыі ў сувязі з прызнаннем Пуціным «ДНР» і «ЛНР»

Як рэагуе на рашэнне Пуціна па «ЛНР» і «ДНР» свет? 

Расія прызнала незалежнасць «ДНР» і «ЛНР». Што будзе далей? Вайна?

Пуцін заявіў пра прызнанне незалежнасці «ДНР» і «ЛНР»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой1

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро1

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог16

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі3

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам2

Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся1

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

«Ліпа ва ўсіх сэнсах». Вось як будуць выглядаць дрэвы ў вазонах на галоўным мінскім праспекце. Блогеры атрымалі заданне імі захапляцца22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы18

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць