Свет

Крыніцы ў дыпкорпусе: ЕС рыхтуе рашэнне аб спыненні выдачы віз грамадзянам Беларусі

Сёння стала вядома, што ўрад Чэхіі прыняў рашэнне аб спыненні выдачы віз беларускім грамадзянам за выняткам гуманітарных выпадкаў. Гэтае рашэнне мае санкцыйны характар і тлумачыцца агрэсіяй Расіі і лукашэнкаўскага рэжыму супраць Украіны. Выглядае, гэта толькі першы сігнал вялікага трэнду. 

Крыніцы «Нашай Нівы» у дыпламатычным корпусе кажуць, што краіны ЕС схіляюцца да рашэння аб спыненні выдачы віз грамадзянам Беларусі (апроч гуманітарных выпадкаў). 

«Прыняцце такога рашэння не за гарамі», — тлумачыць адзін з дыпламатаў. 

Цяпер жа рэальнасць такая, што пры абмежаванай колькасці консульскага персаналу краін ЕС ў Беларусі, чарга па еўрапейскія візы ў Мінску расцягнулася на месяцы — бліжэйшыя даты падачы ў маі. У спісах ахвотных атрымаць візу тысячы і тысячы чалавек. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома9

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць