Свет

ФСБ рыхтуе аперацыі запалохвання супраць насельніцтва захопленых украінскіх гарадоў — FT

Расійскай ФСБ даручана падрыхтоўка карных аперацый у захопленых украінскіх гарадах з мэтай зламаць супраціў насельніцтва і «ажывіць» уварванне расійскага войска ва Украіну, піша брытанская газета FT са спасылкай на еўрапейскія спецслужбы і чыноўнікаў.

Украінцы хаваюцца ў бомбасховішчы. Фота: Вадзім Гірда, AP

«Яны распрацоўваюць сцэнары агрэсіўнага падаўлення магчымых пратэстаў і супраціву, у тым ліку жорсткі разгон натоўпу, рэпрэсіі супраць арганізатараў і магчыма нават публічныя пакаранні для запалохвання ўкраінцаў», — цытуе газета неназванага еўрапейскага чыноўніка.

Украінцы аказалі рашучы супраціў расійскай арміі, якую Уладзімір Пуцін адправіў «вызваляць» іх ад «шайкі наркаманаў, неанацыстаў і бандэраўцаў». Крэмль сцвярджае, што імкнецца знішчыць толькі ўкраінскую армію і выбранае ўкраінцамі кіраўніцтва краіны, а астатняе насельніцтва забіваць не хоча.

Бяззбройныя ўкраінцы кладуцца пад танкі, пратэстуюць у захопленых гарадах і ўступаюць у адкрытыя сутычкі з узброенымі да зубоў расейскімі вайскоўцамі.

Карныя аперацыі дазволяць Пуціну здушыць гэты супраціў і палегчыць жыццё арміі, мяркуюць аналітыкі, апытаныя газетай. А галоўнае — нядорага, што важна для Крамля ва ўмовах санкцый і ваенных страт.

Акупацыя цэлай краіны патрабуе 20 вайскоўцаў на 1 тысячу насельніцтва, паводле даследаванняў амерыканскай вайсковай акадэміі USAWC, але ў Чачні Расіі спатрэбілася больш за 150. Гэта вельмі затратна, а карныя аперацыі дазваляюць зменшыць страты на вайскоўцаў.

«З улікам велізарнай тэрыторыі Украіны, Маскве будзе цяжка выстаяць перад спакусай звярнуцца да тэрору. Гэта танны і правераны метад ва ўмовах недахопу асабістага складу», — цытуе газета былога калумбійскага вайскоўца, а цяпер старэйшага дарадцу European Institute of Peace Серхіа Харамільё.

FT успамінае, што ў лютым ЗША напісалі ў ААН, што ў іх ёсць «годная даверу інфармацыя» аб тым, што расійскія вайскоўцы «магчыма збіраюцца ўжыць смяротную сілу для разгону мірных пратэстаў» ва Украіне і ўжо склалі спісы тых, хто «павінен быць забіты або адпраўлены ў лагеры пасля акупацыі» краіны.

Прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў тады назваў гэтыя сцвярджэнні хлуснёй і фэйкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

Былая жонка Паўла Харланчука прызналася, што ў яе ўнутры «ўсё яшчэ пустата»18

НАСА заплаціла стартапу $30 мільёнаў, каб уратаваць тэлескоп Swift. Цяпер апарат, які дваццаць гадоў назіраў за гібеллю зорак, сам згарыць у атмасферы1

«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай14

Канапацкая назвала Пуціна, Зяленскага і Пашыняна злоснымі — «бо недамеркі»36

Як беларусу аформіць і актываваць расійскую СІМ-карту12

Названы памер сярэдняга заробку за ліпень3

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр1

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць