Грамадства

Карыстальнікам Facebook і Instagram цяпер можна заклікаць да гвалту супраць расіян ці да смерці Пуціна

Meta (матчына кампанія Facebook і Instagram) дазволіла жыхарам некаторых краін заклікаць да гвалту супраць расіян і расійскіх салдат. Праўда, гэтае правіла дзейнічае выключна тады, калі ў паведамленні гаворыцца пра ўварванне ва Украіну, піша Reuters са спасылкай на ўнутраныя электронныя лісты аб часовай змене палітыкі распальвання нянавісці.

Новаўвядзенне будзе дзейнічаць для жыхароў Арменіі, Азербайджана, Эстоніі, Грузіі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Славакіі і Украіны. У кампаніі заявілі, што гэта не будзе распаўсюджвацца на расійскіх ваеннапалонных.

Акрамя гэтага, Facebook і Instagram дазволяць карыстальнікам з Польшчы, Украіны і Расіі пісаць пасты, «якія заклікаюць да смерці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна або прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі», піша агенцтва. Такія запісы не будуць забаненыя, калі яны не нясуць у сабе іншых мэтаў і не апісваюць месцазнаходжанне і метад забойства. На запыты аб каментарыях Meta не адказала.

Meta таксама дазволіць «усхваляць» украінскі батальён «Азоў», што звычайна забаронена, адзначае агенцтва. Але прадстаўнік кампаніі Джо Осбарн раней заявіў, што такія пасты дазволеныя «строга ў кантэксце абароны Украіны або іх ролі ў складзе Нацыянальнай гвардыі Украіны».

Пасля, праўда, прэс-сакратар Meta Эндзі Стоўн ўдакладніў, што Facebook і Instagram не дазволяць заклікаць да гвалту супраць расейскіх мірных грамадзян. Але пры гэтым у кампаніі пацвердзілі, што ў некаторых краінах заклікі да гвалту ў дачыненні да расійскіх салдат сапраўды не будуць блакавацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма18

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма18

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць