Свет

«Першай падбіваем галаўную машыну, а другой — бензавоз». Замежны добраахвотнік расказаў, як ён ваюе на баку Украіны

Польскія журналісты пагутарылі з добраахвотнікам, які запісаўся ваяваць у складзе ўкраінскай арміі.

Падбіты расійскі танк на аўтамагістралі каля Бравароў, Кіеўская вобласць. Фота: АР.

Паляк, з якім пагутарылі рэпарцёры, паходзіць з Валыні — тэрыторыі, падзеленай паміж Украінай і Польшчай. Ягоны прадзядуля быў забіты савецкай уладай, і, як кажа добраахвотнік, ён бы не здолеў спакойна сядзець на месцы, калі б расійскія войскі вырашылі акупаваць усходнія рэгіёны Польшчы, піша onet.pl.

На трэці дзень пасля пачатку вайны паляк пайшоў ва ўкраінскае пасольства ў Варшаве і запісаўся ў добраахвотнікі. Праз пару дзён ён атрымаў паведамленне з украінскага нумара з інфармацыяй, куды, калі і як ён павінен накіроўвацца і што яму трэба рабіць.

Паляк прыехаў на памежны пераход Медыка, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі Украіны і паехаў з імі. Гэты чалавек не атрымліваў ад польскіх уладаў дазвол на ўдзел у ваенных дзеяннях за межамі Радзімы, але спадзяецца, што яго абароніць грамадская думка ў Польшчы.

Добраахвотнік апынуўся ў групе са 130 байцоў. 90 з іх былі з Японіі, астатнія — амерыканцы і брытанцы, плюс пяць палякаў, адзін з якіх служыў у Афганістане. Тыя, хто меў вопыт службы ці ўдзелу ў баявых дзеяннях, пасля двух дзён трэніроўкі паехалі на фронт, астатнія працягнулі падрыхтоўку. Сярод іх апынуўся і суразмоўца польскіх журналістаў, які меў вопыт службы ў польскай арміі. Цяпер ён змагаецца ў камандзе з 25 чалавек разам з амерыканцамі і брытанцамі.

Цяпер задача паляка — страляць са зброі Javelin у калоны расійскіх войскаў, якія рухаюцца па дарогах. Байцоў перавозяць на пасажырскім транспарце ў патрэбную кропку, там яны размяшчаюцца ў траншэях і чакаюць ворага.

Як кажа паляк, усе асноўныя дарогі ва Украіне кантралююцца ўкраінцамі, і на лясных дарогах знаходзяцца шмат баявых груп, чыя задача — атакаваць, каб прадухіліць любы рух па дарозе. Нават на маленькіх лясных дарогах ёсць украінскія абаронцы. Для рускіх гэта вельмі цяжкая сітуацыя, бо яны ведаюць — якім шляхам яны ні пойдуць, іх заўсёды нехта чакае.

Першы бой паляка пачаўся з прыбыцця калоны памерам у 30—40 транспартных сродкаў — машын, цыстэрнаў з палівам, вайсковага транспарту. Звычайна група, у якой служыць паляк, атакуе танкі, але ў той калоне іх не было, бо яна рухалася па лясной дарозе. Байцы спачатку нанеслі ўдар па галаўной машыне, каб спыніць рух калоны і выклікаць паніку, потым настала чарга бензавоза.

Добраахвотнік падкрэслівае, што не варта верыць расійскім палонным, якія часам кажуць, нібыта не ведалі, дзе яны знаходзяцца і куды накіроўваюцца. На самой справе ў гэтых людзей на тэлефонах ёсць геалакацыя, яны ведаюць, мяжу якой краіны перасякаюць, і бачаць на вуліцах гарадоў знакі на іншай мове.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча25

Цалкам перакрыта траса М1 пад Дзяржынскам

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў2

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць