Грамадства

У польскім Карошчыне кіроўцы 15 гадзін чакаюць уезду ў Беларусь

Каля 15 гадзін чакаюць кіроўцы грузавікоў, каб выехаць з Польшчы ў Беларусь праз памежны пункт у Карошчыне (вядзе на Берасцейшчыну). У чарзе стаяць каля 450 аўто. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь.

Памежны пераход у Карошчыне. Фота ілюстратыўнае.

За апошнюю 12-гадзінную змену паліцэйскія прапусцілі 190 грузавікоў. У паліцэйскім участку ў Бяла-Падлясцы расказалі, што чарга з грузавікоў, якія чакаюць перасячэння мяжы, была даўжынёй каля 14 км.

Дэрусь паведаміў, што на ўездзе ў Польшчу было прапушчана 173 аўтамабілі, на беларускім баку ў чарзе стаяць каля 150 машын, а час чакання складае каля 10 гадзін.

У сувязі з міграцыйным крызісам пункт перасячэння мяжы ў Кузніцы быў зачынены 9 лістапада мінулага года. Таму кіроўцы мусяць кіравацца да грузавых памежных пераходаў у Карошчыне ці Баброўніках. 

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць