Аляксей Данілаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона расказаў аб рознагалоссях у асяроддзі расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

На яго думку, знікненне Шайгу і іншых сілавікоў можа сведчыць аб тым, што яны «высвятляюць адносіны». ФСБ перакладвае адказнасць на вайскоўцаў, а тыя — на іншыя структуры.
«Там не толькі Шайгу. Там многія генералы ўжо не выходзяць на сувязь, многіх генералаў памянялі. Яны думаюць, што з новымі сіламі змогуць нешта змяніць», — сказаў сакратар РНБА, дадаўшы, што гэта не дапаможа.
Нагадаем, што ўчора журналісты звярнулі ўвагу на знікненне міністра абароны Расіі. У асяроддзі Шайгу сцвярджаюць, што знікненне звязанае нібыта з хваробай сэрца.
Каментары