Эканоміка

Што адбываецца на рынку працы пасля пачатку вайны

Большасць кампаній, прадчуваючы крызіс, згарнулі наём або ўвогуле прыступілі да скарачэння штату. А «выкінутыя» на рынак супрацоўнікі маюць цяжкасці з пошукам новых працоўных месцаў.

Probusiness.io пагаварыў са Святланай Шапоравай, дырэктарам сэрвісу rabota.by пра тое, у якіх сферах дэфіцыт вакансій адчуваецца мацней за ўсё і як кампаніям варта дзейнічаць сёння, каб займець найлепшых спецыялістаў у штат.

«Ужо ў 2020-м, але яшчэ не як у 2015-м»

— З 24 лютага рынак працы ў Беларусі імкліва змяніў вектар. Калі раней козыры былі на руках у работнікаў, асабліва ў запатрабаваных прафесійных сферах, то сёння баль правіць працадаўца.

Але, на жаль, гэта не кажа аб тым, што бізнэс цяпер у якімсьці выгадным становішчы. Хутчэй, даныя сведчаць аб тым, што большасць кампаній, прадчуваючы крызіс, згарнулі наём або зусім прыступілі да скарачэння штату. А «выкінутыя» на рынак супрацоўнікі маюць цяжкасці з пошукам новых працоўных месцаў.

З пачатку 2022 года да канца лютага сярэдняя колькасць штодзённа даступных актыўных вакансій, размешчаных на rabota.by, трымалася прыкладна на адным узроўні — каля 28 000. Аднак пачынаючы з 24 лютага мы назіраем памяншэнне колькасці вакансій. Пры гэтым зваротная тэндэнцыя — у колькасці рэзюме, якія размяшчаюцца на сайце rabota.by.

У сярэднім колькасць вакансій у Беларусі ў пачатку сакавіка ў параўнанні з сярэдзінай лютага знізілася на 18,5%. Самае прыкметнае скарачэнне іх ліку назіраецца ў Гомельскай вобласці, Мінску і Брэсцкай вобласці.

Цяпер у Беларусі на адну пазіцыю ў сярэднім прыходзіцца 11 рэзюмэ кандыдатаў.

Для разумення, яшчэ месяц таму гэтая лічба была амаль у два разы меншай. Гэта значыць, што канкурэнцыя на рынку працы сярод суіскальнікаў істотна вырасла.

Калі разглядаць сітуацыю ў асобных рэгіёнах, то на гэты момант самая высокая канкурэнцыя — сярод суіскальнікаў у Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

Цяпер сітуацыя на рынку працы наблізілася да той, што складвалася вясной 2020 года падчас пачатку пандэміі COVID-19. Але пры гэтым мы яшчэ не дайшлі да самай нізкай кропкі — у 2015 годзе падчас сусветнага фінансавага крызісу сітуацыя складвалася яшчэ больш напружана.

«Не хапае рабочых, айцішнікі актывізаваліся»

Калі звярнуць увагу на сферы, дзе колькасць вакансій скарацілася прыкметней за ўсё, то можна ўбачыць нечаканыя вынікі: гэта ІТ-сектар, маркетынг, PR і рэклама, а таксама сфера турызму і рэстараннага бізнэсу.

Беларускі бізнэс даволі хутка адрэагаваў на змены сітуацыі і навіны аб магчымых будучых эканамічных складанасцях. У прыватнасці, ІТ-кампаніі прыкметна скарацілі ці ўвогуле спынілі наём новых супрацоўнікаў і пераключылі сваю ўвагу на захаванне бягучага штату і рэлакацыю. Наступствы адтоку кадраў мы ўбачым толькі з часам.

Таксама адзначылі, у якіх прафесійных сферах колькасць вакансій скарацілася менш за ўсё. Працадаўцы ўсё яшчэ ў пошуках адміністрацыйнага персаналу, спецыялістаў па фінансавым і бухгалтарскім уліку, а таксама работнікаў у сферы транспарту і лагістыкі.

Найольш актыўна цяпер шукаюць працу суіскальнікі, якія толькі пачынаюць кар'еру, і студэнты, а таксама спецыялісты ў сферы продажаў, ІТ і адміністрацыйны персанал.

Менш за ўсё новых рэзюмэ з'явілася ад суіскальнікаў рабочых спецыяльнасцяў, бухгалтараў і будаўнікоў.

Вызначаныя 10 сфер, у якіх сярод суіскальнікаў на гэты момант самая высокая канкурэнцыя. Менавіта ў гэтых сферах працадаўцы цяпер могуць наняць супрацоўнікаў на больш выгадных для сябе умовах.

«Цяпер можна атрымаць тых, пра каго раней можна было толькі марыць»

Сайт rabota.by рэгулярна праводзіць апытанні сярод кіраўнікоў і ўласнікаў, а таксама дырэктараў і спецыялістаў HR-аддзелаў беларускіх кампаній, каб разумець, якія настроі і планы цяпер пераважаюць. Крыху больш за тыдзень таксама правялі падобнае апытанне.

Большасць кампаній цяпер ацэньваюць свае перспектывы далейшага развіцця і працы як негатыўныя — амаль 60%. Пры гэтым 30% нават заявілі аб магчымым скарачэнні штату, а амаль 50% — аб прыпыненні найму.

Пры гэтым цяпер самы час для найму на тыя пазіцыі, якія даўно не ўдавалася закрыць. Рынак працы ў асобных прафесійных сферах часова становіцца «працадаўчым». Гэта адбываецца ўпершыню за апошнія пару гадоў. Аднак гэта ненадоўга: будзе адбывацца скарачэнне дысбалансу на рынку працы. Першыя суіскальнікі, якія адпраўляюцца на пошукі працы цяпер, хутка «растворацца» ў попыце, знойдуць для сябе новыя працоўныя месцы, і праз некаторы час працадаўцы зноў сутыкнуцца з кадравым голадам. Таксама нікуды не знікне сітуацыя з «дэмаграфічнай ямай».

Ужо цяпер рынак адчувае дэфіцыт самай пажаданай для працадаўцы катэгорыі кандыдатаў — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. А па прагнозах, да 2026 года дэфіцыт такіх кадраў яшчэ больш павалячыцца.

Кампаніям, якія не сышлі ў рэжым жорсткай эканоміі і скарачэння штату, можна наняць людзей на тыя пазіцыі, якія даўно не ўдавалася закрыць. Прычым гэта можна зрабіць тымі кандыдатамі, якіх раней не маглі сабе дазволіць.

Таму калі кампанія адчувае сябе стабільна — абавязкова размяшчаць вакансіі. Менавіта цяпер можна знайсці класных спецыялістаў за адэкватнае ўзнагароджанне.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе16

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

Непрыемныя хвіліны ў Брэсцкім тэатры: дзве глядачкі моцна пашкадавалі, што сфатаграфавалі жырандолю6

Сем'ям ветэранаў «СВА» плануюць зрабіць бясплатнай працэдуру ЭКА, бо мужчыны «не паспяваюць стаць бацькамі»3

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?12

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі2

У Тамбоўскай вобласці дроны атакавалі машынабудаўнічы завод «Прагрэс», там робяць абсталяванне для ракет

Зяленскі: Ніякага прызначэння прэзідэнцкіх выбараў 24 лютага не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе16

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць