Свет

Макрон пагаварыў з Пуціным 18-ы раз за чатыры месяцы

Адбылася чарговая, ужо 18-я па ліку з пачатку года тэлефонная размова прэзідэнтаў Расіі і Францыі Уладзіміра Пуціна і Эмануэля Макрона. Яна працягвалася каля гадзіны. 

Паводле крамлёскай версіі адносна зместу размовы:

«Прэзідэнт Расіі падрабязна праінфармаваў пра тое, якія захады прымаюцца расійскімі вайскоўцамі па наданні неадкладнай гуманітарнай дапамогі і забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі грамадзянскіх асоб, у тым ліку з Марыупаля. Падкрэслена, што для вырашэння цяжкай гуманітарнай сітуацыі ў гэтым горадзе ўкраінскія баевікі-нацыяналісты павінны спыніць супраціў і скласці зброю».

Некалькі дзён таму Макрон абвясціў, што мае намер дамагацца ад Пуціна магчымасці правесці сумесную з Грэцыяй і Турцыяй гуманітарную аперацыю ў Марыупалі. У паведамленні ягонай прэс-службы пасля размовы канстатуецца, што ўмовы для запуску гуманітарнай аперацыі для эвакуацыі жыхароў Марыупаля «на дадзеным этапе не склаліся». 

Праўда, паводле заявы Елісейскага палаца, французскі прэзідэнт прадставіў план аперацыі Пуціну і той адказаў, «што падумае пра гэта».

«Закраналіся таксама пытанні, звязаныя з рашэннем аб пераходзе да аплаты расійскімі рублямі паставак прыроднага газу з Расіі, у прыватнасці, у краіны Еўрасаюза», — паведаміла прэс-служба Крамля.

На гэта Макрон, паводле ягонай прэс-службы, паведаміў прэзідэнту Расіі, што плаціць за газавыя кантракты ў рублях немагчыма. 

Гэтым усё пакуль і скончылася. Працяг, відаць, будзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі1

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя9

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай23

Крык хлопчыка ў Копішчы аб’яднаў двор6

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце39

Пад Мінскам прадаюць дом з уласнай прыстанню. Ёсць і вінны склеп. Пра цану можна паспрачацца2

Пра што ішла размова на сустрэчы Ціханоўскай і Стармера10

У цэнтры Мінска заўважылі шалёны рой мух7

Былы добраахвотнік «Кусь» пагаліўся ў падтрымку «Лахвіча»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі1

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць