Навука і тэхналогіі

Украінскія вайскоўцы нагамі адсоўваюць міны з дарогі. Так можна?

Учора ў сеціве з'явілася відэа з-пад Кіева. Расійскія войскі пры адступленні замініравалі трасу Кіеў — Жытомір. Самыя смелыя кіроўцы праязджалі замініраваны ўчастак пад Барадзянкай, пускаючы міны між колаў, каб не зачапіць.

Сёння з'явілася відэа, на якім бачна, як украінскія вайскоўцы проста адсоўваюць міны ў бок нагамі, каб ачысціць дарогу. Гэта выглядае небяспечным.

Аднак уся справа ў механізме спрацоўвання мін, паказаных на відэа. Вайсковец патлумачыў «Нашай Ніве», чаму так можна:

«Гэта супрацьтанкавая міна, якая спрацоўвае пры ўздзеянні вялікай вагі. Чалавек можа нават стаць на яе без наступстваў. Унутры там пластыкавая дэталь, якая ламаецца пры наездзе тэхнікі, і адбываецца дэтанацыя».

Расійскія войскі пасля месяца цяжкіх баёў не здолелі акружыць сталіцу Украіны і пачалі адступленне ў кірунку Беларусі.

Некалькі дзён таму ўкраінскія войскі вярнулі кантроль над стратэгічна важнымі гарадамі Ірпень і Макараў, а таксама над Браварскім раёнам на правым беразе Дняпра. Учора расійскія войскі пакінулі Чарнобыльскую АЭС на правабярэжжы Дняпра і Славуціч на левым беразе. А сёння з'явілася відэа, як лікуючыя жыхары сустракаюць украінскую армію, абдымаюць байцоў у паселішчах Старая і Новая Басань Чарнігаўскай вобласці і Іванкаў Кіеўскай вобласці.

Вяртанне ўкраінцамі кантролю над Іванкавам асабліва значнае. Праз гэты населены пункт праходзіць адзіная дарога, па якой ішло забеспячэнне расійскіх часцей у Бучы і Ворзелі. Цяпер яны могуць апынуцца ў катле, і адступаць могуць толькі па пантоннай пераправе цераз раку Цецераў.

Жыхары Іванкава (Кіеўская вобласць) вітаюць украінскіх байцоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь64

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Эйфелева вежа прыпыніла працу пасля просьбы прыбраць жанчын-супрацоўніц падчас візіту рэлігійнай арганізацыі4

Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка1

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай7

У Расіі затрымалі меркаванага нападніка на генерала стратэгічнай авіяцыі

Фядута пра помнік Паскевічу ў Гомелі: Чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што ўжо беларускую зямлю Пецярбург не аддасць10

ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф4

«Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай15

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь64

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць