Свет

Барэль заклікаў краіны ЕС найхутчэй даць Украіне зброю, пра якую яна просіць

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заклікаў краіны ЕС у тэрміновым парадку даць Украіне тое ўзбраенне, аб якім яна просіць, паведаміла Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннем.

Па дадзеных агенцтва, еўрачыноўнік заявіў высокапастаўленым дыпламатам з еўрапейскіх краін, што рашэнне аб гэтым неабходна прыняць «на працягу некалькіх дзён, а не тыдняў».

У сакавіку Уладзімір Зяленскі прасіў Захад закрыць паветраную прастору краіны, альбо даць сістэмы СПА, у прыватнасці С-300. У мінулую пятніцу прэм'ер Славакіі Эдуард Хегер паведаміў, што Браціслава перадала Кіеву гэтыя зенітныя ракетныя комплексы. 

Раней у ЕС заявілі, што рыхтуецца шосты пакет санкцый адносна Расіі.

Пасля наведвання Кіева Жазэп Барэль напісаў твіт: «Гэтая вайна будзе выйграная на полі бітвы».

«Уражаны стойкасцю, рашучасцю і гасціннасцю Зяленскага і Шмыгаля», — напісаў Барэль. Я вяртаюся з ясным спісам задач. 1. Гэтая вайна будзе выйграная на полі бітвы. Дадатковыя 500 млн еўра з Еўрапейскага фонду міру выдзеленыя. Пастаўкі зброі будуць прыстасаваныя да патрэб Украіны», — напісаў Барэль.

Гэты твіт кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі выклікаў буру ў Маскве.

Расія напала на Украіну 24 лютага, разлічваючы на лёгкую перамогу. Напад быў ажыццёўлены ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Па Украіне было выпушчана каля 1400 ракет, многія гарады ператвораныя ў руіны, але ўкраінскія войскі здолелі стрымаць наступ, а на асобных кірунках перайшлі ў контратаку. Масква не чакала таксама ні ўсенароднага характару супраціву ўкраінцаў, ні такой мабілізацыі краін Еўропы на падтрымку Украіны, якая мае месца. 

Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што вайна працягнецца «3 — 4 дні» і пагражаў дайсці да Ла-Манша, між тым пад канец другога месяца вайны яе вынік усё яшчэ непрадказальны. Еўрапейскі саюз упершыню ў сваёй гісторыі распачаў аперацыю па ваеннай дапамозе краіне, што падверглася агрэсіі, — Украіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі27

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць