У гродзенскім судзе ліквідуюць краязнаўчае таварыства «Коматава». У ім знаходзіліся 14 чалавек, аматары краязнаўства займаліся ўстаноўкай памятных шыльдаў

Пасяджэнне адбудзецца 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Іск падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, паведамляе Most.
Краязнаўчая арганізацыя «Коматава» была зарэгістраваная ў 2011 годзе. У той час павінна была запусціцца Гродзенская ГЭС, а ваколіцы вёскі Коматава павінна было затапіць. Сябры арганізацыі займаліся даследаваннем гісторыі мясцовых цэркваў, садзейнічалі захаванню гісторыка-культарнай спадчыны. Кіраваў арганізацыяй ўраджэнец вёскі Коматава Васіль Сямко.
Зачыстка «трэцяга сектару» ў Беларусі пачалася летам 2021 года. З таго часу больш за 150 недзяржаўных арганізацый былі ліквідаваныя.
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары